Што трэба, каб даведацца, кім ты быў у мінулым жыцці? Аказваецца, дастаткова прамовіць пару словаў, прысвіснуць або рассмяяцца – і, калі ласка, атрымай свой гістарычны партрэт!
Сёння колькасць разнастайных забавак і гульняў у Сеціве расце прама прапарцыянальна цікавасці да іх карыстальнікаў. І дзеля таго каб звярнуць на сябе ўвагу, трэба прапанаваць сапраўды незвычайны фармат. Менавіта такім шляхам і вырашыў пайсці вядомы піўны брэнд «Аліварыя». Нядаўна ён ініцыяваў новы digital-праект «Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці?» па адрасе alivariadata1864.by, дзе можна ў жартаўлівай форме даведацца некаторыя падрабязнасці свайго мінулага. Дастаткова прамовіць усяго некалькі словаў у мікрафон, далучаны да камп’ютара.
Як сцвярджае «Аліварыя», за куфлем добрага традыцыйнага піва сябры ва ўсе часы размаўлялі пра адно і тое ж. Так што, апыніцеся вы ў мужчынскай кампаніі ў любы з мінулых часоў, заўсёды зразумелі б, пра што ідзе гаворка, і маглі б падтрымаць яе. І наадварот, сёння па вашых словах можна зразумець, кім вы былі стагоддзі таму.
Тым болей гэта лёгка зрабіць з півам «Аліварыя DATA 1864», звараным па традыцыйных беларускіх рэцэптах. Бо час ідзе, а размовы за куфлем застаюцца ўсё тыя ж.
Праект быў прымеркаваны да выхаду знакамітага піва «DATA 1864» пад брэндам «Аліварыя» і з’яўляецца добрым узорам камунікацыі айчыннага брэнду са спажыўцамі на беларускай мове.
паводле прэс-рэлізу кампаніі