Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Абрад «Карагод» на свята Юр’я быў запісаны ў аграгарадку Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 


18.jpg

Здымкі адбываліся 6 мая 2021 года, у іх бралі ўдзел удзельніцы фальклорна-этнаграфічнага гурта «Дубравіца» пад кіраўніцтвам Ганны Мікалаеўны Бурак і вучні Рычоўскай сярэдняй школы.

19.jpg


«Нашы бабкі яшчэ вадзілі карагоды. Толькі з імі вучыліся. Ніхто нас не вучыў. Ніякай навукай ніхто нас не адарыў, мы самі па сабе, гледзячы на людзей старшых — пяклі юр’еўскі пірог такі здаравенны, нарадзілі той каравай і пайшлі па сялу, у першую чаргу на поле», — кажуць удзельніцы гурта.


20.jpg

Фота: Альфрэд Мікус