На сайце “Будзьма разам!” падведзеныя вынікі фотаконкурсу “Турыстычная Беларусь”.
Паводле меркавання зарэгістраваных карыстальнікаў нашага сайта, у якіх была магчымасць абраць найлепшага “турыстычнага агента” шляхам галасавання, ім стаў Сяргей Віннікаў.
Фотаэксперт Сяргей Серабро, рэдактар інтэрнэт-выдання “Народныя навіны Віцебска”, упадабаў мастацкі позірк на беларускія краявіды Кацярыны Азаравай, адзначыўшы яе першы фотаздымак: “Што датычыць фоткі, то яна ці не адзіная, дзе назіраецца хоць нейкі сюжэт. Абгрунтавана прыменены перавод у чорна-белую палітру”.
Паводле ж калектыўнага меркавання рэдакцыі сайта “Будзьма разам!”, перамаглі фотаработы Людмілы Пракопавай.
У хуткім часе з пераможцамі фотаконкурсу “Турыстычная Беларусь” звяжуцца і абгавораць умовы атрымання прыза, а гэта квіток на дваіх на экскурсійную паездку па Беларусі ў кастрычніку, арганізаваную Таварыствам аховы помнікаў і аб’яднаннем “Гісторыка”.