Пра гэта паведамляе «Новы Час». Цагляны касцёл Ушэсця Дзевы Марыі быў узведзены ў Зембіне (Барысаўскі раён, Мінская вобласць) у 1809 годзе.
У Зембіне абрынуліся руіны старога касцёла.
Раней на яго месцы знаходзіўся стары драўляны касцёл. У 1932 годзе, падчас антырэлігійнай кампаніі ў СССР, набажэнствы ў храме спыніліся, ён быў зачынены і стаў паступова разбурацца. Урэшце ад яго засталіся толькі сцены і манументальны франтон, упрыгожаны статуяй Маці Божай.