Арганізатары фэстываля абвесьцілі сьпіс гуртоў, выканаўцаў, ды-джэяў і паэтаў, якія выступяць на двух сцэнах 1 ліпеня на хутары Шаблі. У даўгім сьпісе выступоўцаў такія імёны, як Pomidor/off, Akute, HandMadE, Паліна Рэспубліка, Анастасія Шпакоўская, «Людзі на балоце», Botanic Project, «Разьбiтае Сэрца Пацана», кабаре-бэнд «Серебряная свадьба» ды шмат якіх іншых.
Фэстываль ПІКНІК.BY будзе падзелены на некалькі актыўных зонаў. На тэрыторыі хутара Шаблі будзе ўсталявана дзьве сцэны. Адна будзе лічыцца асноўнай, другая ўмоўна завецца акустычнай.
У межах другой сцэны пройдзе галя-канцэрт удзельнікаў праекту «Тузін.Unplugged» ды іншых цікавых музычных гуртоў ды праектаў, якія запрошаны арганізатарамі сцэны – парталам Tuzin.FM і кампаніяй «Будзьма беларусамі!». З 14.00 і да самай ночы тут выступяць: Pomidor/off, HandMadE, Паліна Рэспубліка, Анастасія Шпакоўская, «Гаротніца», Guda, Pawa, «Людзі на балоце», «Нагуаль», «Князь Мышкін», праект «Танцы з Бубнам», а таксама Diamos Roll&Руся.
Акром музыкаў на сцэну выйдуць таксама паэты Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Антон Рудак, Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч, Ася Волкава, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч. Вядучым сцэны будзе Алег Хаменка.
На першай сцэне з 14.00 да 23.00 выступяць кабаре-бэнд «Серебряная свадьба», «Разьбiтае Сэрца Пацана», Chiefs Band, Botanic Project, Akute, The UNB, Черчилль (RockerJoker), «Красные Звезды», «Аддис Абеба», Monkey Bite. Вядучымі сцэны будуць Каця Пытлева ды Ільля Маліноўскі.
Таксама на розных зонах фэстываля плянуецца выступ ды-джэяў SheJay Ksana, Andy Roc, Карамыслаў, Papa BO, Stereobeaver зь Вільні ды Каці Пытлевай.
Акрамя ўласна музычнай частцы наведнікаў фэсту чакаюць разнастайныя забавы: фрысбі, капаэйра, сокс, бодзі-арт, выставы, кінатэатар пад адкрытым небам, настольныя і спартовыя гульні, ёга ды шмат чаго іншага. На тэрыторыі фэстываля будзе намётавы гарадок. Прыязджаць з намётамі можна будзе ўжо ў пятніцу, 29 чэрвеня.
Квіткі:
Першыя 300 квіткоў ужо ў продажы. Іх кошт – 90 000 руб. (бліжэй да фэсту будуць даражэй). Набыць іх можна ў паб-клюбе «Графіці». Кантакты для даведак: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, (25) 638-4444, skype, google: Diskoteq
Праезд:
Арганізатары рэкамэндуюць паклапаціцца пра даезд самастойна і дабірацца ўласным транспартам. Каардынаты для GPS-навігатара: +54° 14′ 18.04″, +26° 25′ 46.14″
Як ехаць зь Менску на аўто:
Месца прызначэньня: вёска Малое Запрудзьдзе, Валожынскі раён, Менская вобласьць. Тэрытарыяльна на вялікай мапе трэба знайсьці чыгуначную станцыю «Валожын» і ад яе ў трох км. на поўнач будзе знаходзіцца дадзены населены пункт. На больш дробных мапах можна знайсьці суседні населенны пункт – Лоск. Агульная працягласьць маршрута ад Менску да хутара Шаблі – 100 км. роўна. Цягам усяго шляху працуе мабільная сувязь асноўных апэратараў.
Важна ведаць: Чыгуначная станцыя «Валожын» знаходзіцца ў 17 км. на поўнач ад горада Валожын!
Запраўкі: адразу на выезьдзе на гарадзенскую трасу; праз 27 км., у Валожыне (+газ).
Праезд пакрокава:
1. Выезд зь Менску на гарадзенскую трасу (Е28)
2. Праз 56 км. – пост узважваньня фураў, за ім – падзел дарогі. Гарадзенская сыходзіць пад аўтамабільны мост лявей, вам направа, перад мастом, па ўказальніку на Ашмяны, Вільню.
3. Па віленскай трасе 23 км. па галоўнаей, да аўтамабільнага маста над галавой. Перад мастом направа па ўказальніку «ст. Валожын».
4. Ад маста ехаць прыблізна 5 км. па галоўнай да населеннага пункту Гародзькі.
5. Па ўезьдзе ў Гародзькі на скрыжаваньні ў выглядзе Т налева на знак «Лоск — 7км»
6. Па галоўнай, па асфальце. Праз 500 м. каля царквы направа, да чыгуначнага пераезда, які будзе яшчэ праз 300 м.
7. Пасьля чыгуначнага пераезду праз 1 км. на правым баку глядзець на маленькі белы ўказальнік Запрудзьдзе.
8. За ўказальнікам павярнуць направа, на ўнутраную асфальтавую дарогу, што ідзе па вёсцы. Арыентавацца пры руху на часовыя пазнакі, што будуць указваць кірунак да паркоўскі фэсту.
9. Важна! Для правільнага распалажэньня машынаў, паведамьце, калі ласка, ахове прыблізны час свайго прыезда.