Зацьверджаная канчатковая праграма Koktebel Jazz Festival 2009 — маштабнага фэсту на беразе Чорнага мора, які пройдзе з 10 да 13 верасьня. Беларусь на ім прадставяць адразу чатыры каманды, прычым вельмі адрозныя ў стылістыцы. Гэта этна-трыё «Троіца», «Серебряная свадьба», Akana і CherryVata.
Koktebel Jazz Festival 2009 пройдзе ў тры дні на дзьвюх сцэнах. Першая завецца «Валошынскай» і тамака граюць той самы джаз у чыстым яго выглядзе. Другая — Nu Jazz — месьціцца на тэрыторыі пляжу ля гары Юнге. Па абяцаньнях арганізатараў, тутака будзе прадстаўленая авангардная, эмацыйная і наватарская музыка. Менавіта на гэтай сцэне будуць выступаць беларусы. Тэкст цалкам.