Ад «Рымскіх канікул» да «Лета з Монікай»: Сinemascope пакажа ў Мінску праграму летняга кіно

Ініцыятыва Сinemascope запускае ў Мінску традыцыйную праграму «Лета ў манахроме», піша reform.news.

Kadr z fiĺma «Lieta z Monikaj» Кадр з фільма «Лета з Монікай»

Пачынаючы ад канца ліпеня і ўвесь жнівень ў прасторы «Манахром» можна глядзець «летняе кіно» — ад «Рымскіх канікул» Уільяма Уайлера да «Апошняга дня лета» Тадэвуша Канвіцкага.

У праграме, якая стартуе 25 ліпеня, і слынныя камедыі — «Канікулы спадара Юло» Жака Таці, «гарачыя» баевікі — «Дуэль» Сцівена Спілберга, драмы — «Лета з Монікай» Інгмара Бергмана, «Бывай, Філіпіна» Жака Разье, «Дні жніва» Тэрэнса Маліка, інтэлектуальны гратэск ад Пітэра Грынуэя — «Кантракт рысавальшчыка», і знакаміты слэшер — «Пятніца, 13» Шона С. Канінгема. Што аб’ядноўе гэтыя стужкі — дзеянне ўсіх карцін адбываецца ўлетку.

«Лета ў манахроме» сабраў падброку з адзінаццаці вядомых карцін — усе фільмы праграмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Час і месца падзеі: 25 ліпеня — 30 жніўня, 19.30, прастора «Манахром»: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16/3.

Падрабязней пазнаёміцца з падборкай міні-фэсту можна тут.