У Людзей слова ў турмах канфіскуюцца рукапісы...

Выпадкі канфіскацыі рукапісаў у турмах сабраў Беларускі ПЭН.

Stračanyja knihi

Філосаф і эсэіст Уладзімір Мацкевіч, вызвалены 11 верасня разам з іншымі палітзняволенымі, даў сваё першае інтэрв’ю, у якім закрануў важную тэму:

«У некаторых сітуацыях, калі мяне пакідалі ў спакоі, мяне наведвала, скажам гучнымі словамі, натхненне. І мне здаецца, некаторыя старонкі, некаторыя сшыткі, якія я напісаў — адны з лепшых з таго, што я нарабіў у філасофіі, у сваіх даследаваннях. І, на жаль, гэта ўсё ў мяне забралі».

Усё часцей з’яўляецца інфармацыя, што ў Людзей Слова ў турмах канфіскуюцца рукапісы. У тым ліку пра гэта паведамлялі былыя палітзняволеныя Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Ігар Карней і іншыя.

Stračanyja knihi

У Рыгора Кастусёва забралі чарнавік кнігі.

«Ёсць цэлы пласт такіх не заўважаных гісторый, калі літаратарам і іншым палітзняволеным не дазваляюць перадаваць родным на волю свае напрацоўкі, тэксты і рукапісы. У кагосьці атрымліваецца абысці турэмную цэнзуру, каб у нейкім выглядзе яны ўсё ж дайшлі, а чыесці працы дасюль «вывучае» следчы».

«Гэта знішчае частку беларускай культуры. Мы страчваем кнігі, ідэі, словы, якія застануцца ў турмах і, магчыма, ніколі не трапяць да сваіх чытачоў. Гэта парушае права на свабоду слова і свабоду выказвання для людзей за кратамі. На волю павінны выйсці ўсе палітзняволеныя людзі і кнігі», — адзначае Беларускі ПЭН.