Былая палітзняволеная Наталля Дуліна, якая ў чэрвені 2025 года выйшла на волю і была дэпартаваная ў Літву, аб’явіла набор на заняткі па вывучэнні італьянскай мовы, піша reform.news.
Наталля Дуліна. Фота: Радыё Свабода
Фармуюцца групы ўзроўняў A2, B1, B2. Калі будзе патрэба — адкрыецца група C1. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень анлайн. Узроўні A2, В1, B2 — бясплатна. C1 — з невялікай даплатай.
Гэты курс найперш прызначаны для беларусаў, што маюць статус уцекача, міжнародную абарону або толькі падалі дакументы на атрыманне, і пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам гэтых катэгорый. Пры ўмове свабодных месцаў на курсы могуць трапіць і іншыя асобы.
Наталля Дуліна выкладае італьянскую амаль 30 гадоў, навучыла гэтай мове сотні чалавек. Нават у СІЗА вучыла сябровак, якія цікавіліся італьянскай.
У 2020 годзе Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы Лінгвістычнага ўніверсітэта. У кастрычніку 2022 года яе затрымалі і асудзілі на 3,5 года зняволення. 21 чэрвеня 2025 года была вызвалена і дэпартаваная ў Літву.
Зарэгістравацца на курс можна тут.