Адбыліся дзве сустрэчы Уладзіміра Арлова і Змітра Бартосіка

19 красавіка 2012 года адбыліся дзве сустрэчы Уладзіміра Арлова і Змітра Бартосіка, якія прайшлі ў Шчыткавіцкай сярэдняй школе Старадарожскага раёна, а таксама у Палацы культуры г. Старыя Дарогі.

У школе на сустрэчы прысутнічала 50 чалавек. У малой залі Палаца сабралося 200 чалавек – вучні старэйшых класаў, супрацоўнікі бібліятэк, мясцовая інтэлігенцыя. Зміцер Бартосік праспяваў старыя і новыя песні. Уладзімір Арлоў прэзентаваў новую кнігу “Пакуль ляціць страла”. Сустрэчы выклікалі шматлікія водгукі. Некалькі дзесяткаў кніг знайшлі сваіх чытачоў на Старадарожчыне. Актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.