23 сакавіка а 15-й гадзіне адбылася імпрэза з нагоды адкрыцця выставы жывапісу мастака Алеся Квяткоўскага, які прадставіў ваўкавычанам шэраг прац пад агульнай назвай «Песні дрыгвы».
Майстра расказаў пра свае творы, адказаў на пытанні прысутнічаўшых, свае вершы прачытаў паэт і сябра мастака Віктар Шніп, жонка мастака Вікторыя Ільінская спела песні на вершы розных аўтараў, і ў тым ліку самаго Квяткоўскага.
Выстава арганізавана Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеем імя П.І.Баграціёна, Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і працягнецца да 14 красавіка.