Адкрыцьцё юбілейнай выставы Аляксея Марачкіна

04.11.2011 Афіша


Беларускі саюз мастакоў запрашае на адкрыцьцё юбілейнай выставы Аляксея Марачкіна (Алесь Маrа) прысьвечаная 70-годзьдзю мастака. Выстава называецца “Лёгіка руберойду”.
На выставе прадстаўленыя творы графічнага цыклу: “Дзеячы гісторыі й культуры Беларусі”, інсталяцыя “Прасьніцы размаўляюць”, маляваныя дываны, створаныя пад уплывам народна-ужытковага мастацтва, пэйзажы, партрэты, шматфігурныя кампазыцыі.

Адкрыцьцё выставы 9 лістапада 2011 году а 18-й гадзіне ў ВУП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” ГА БСМ. Палац мастацтва, вул. Казлова, 3. г. Менск.

Выстава працуе 09.11.211—20.11.2011 году з 11.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка.