Адкрыццё Тыдня Беларускай Культуры ў Беларускім Моладзевым Хабе

4 ліпеня беларусы спевамі і танцамі адкрылі Тыдзень Беларускай Культуры ў Варшаве.


87.jpg

Фота Беларускага Моладзевага Хабу

На плошчы Канстытуцыі 6 сабралася шмат людзей, сярод якіх быў Артур Міхальскі — амбасадар Польшчы ў Беларусі. У рамках мерапрыемства выступілі гурты 23:34 Music Band , Javaryna , а таксама дзіцячая танцавальная група Javaryna KIDS. Warszawa. Усе жадаючыя маглі навучыцца танцаваць народныя танцы «Ойра-ойра» і іншыя.

88.jpg

Фота Беларускага Моладзевага Хабу

85.jpg

Фота Беларускага Моладзевага Хабу

Кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба Алесь Лапко нагадаў беларусам пра важную ролю культуры, як моцнага чынніка свядомасці і яднання, а таксама, як шмат добрага беларусы могуць зрабіць разам.

81.jpg

Фота Беларускага Моладзевага Хабу