Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры

18.05.2022 Музыка

18 мая ў Санкт-Пецярбургу павінен быў адбыцца сумесны спектакль гурта разам «Квартетом И» пад назвай «Письма и песни». Па незалежных ад арганізатара прычынах спектакль пераносіцца, паведамляюць музыкі ў сваім Instagram.


image_poster_0091438.jpeg

Новая дата выступу стане вядомая ў бліжэйшы час, усе квіткі будуць дзейсныя і не патрабуюць абмену. «Крыху пазней мы зможам адказаць на пытанні датычна астатніх будучых канцэртаў "Би-2"» — паведамілі артысты.

Гурт адмовіўся 28 сакавіка выступаць на тле банэра «Zа президента» ў Омску. Канцэрты «Би-2» ужо адмянілі ў Пензе, Астрахані, Уфе і Казані па ініцыятыве мясцовых уладаў.