• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.06.2022 | Літаратура

Шукальнік, наватар, авангардыст. Адысея Язэпа Пушчы

Прэзентацыя вялікай віртуальнай экспазіцыі, створанай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з партнёрамі праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця», навуковая дыскусія адносна ролі і месца ў літаратурным працэсе аднаго з заснавальнікаў і актыўнага ўдзельніка творчых аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» Язэпа Пушчы, кніжна-ілюстрацыйная выстаўка «Вольны птах беларускіх нябёсаў», падрыхтаваная да 120-гадовага юбілею слыннага паэта — гэта, а таксама многае іншае, што тычыцца літаратурнага працэсу 1920-х гадоў было абмеркавана падчас нядаўна праведзенага ў галоўнай кніжніцы краіны круглага стала «Адысея Язэпа Пушчы», піша Марыя Ярашэвіч на старонках «Літаратуры і Мастацтва».


000.jpg

Адметным мастацкім аздабленнем навуковага пасяджэння стала выступленне народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» пад кіраўніцтвам Алесі Сівохінай. Юныя артысты «ажывілі» вершы слыннага паэта, яго знакаміты твор «Лісты да сабакі».

Адным з самых змястоўных і цікавых стала выступленне Ірыны Багдановіч. Даследчыца ўзняла важнае пытанне адносна таго, як варта датаваць перапісаныя паэтам праз гады вершы, калі іх перавыдаваць цяпер. Вядома, што для Я. Пушчы было ўласціва імкненне да наватарства, спрэс у яго творчасці — авангардысцкія тэндэнцыі, ён з’яўляўся прыхільнікам імажынізму. Усё гэта, а галоўнае — адыход ад канона, сэнс якога палягаў у праслаўленні У. Леніна і рэвалюцыі — выклікала непрымірымы агонь крытыкаў. Адбыўшы пакаранне і вярнуўшыся да творчасці, Язэп Пушча перапісаў многія з маладых вершаў, пакінуўшы некранутым іх датаванне...

Між тым Язэп Пушча — адзін з літаратараў, праз творчасць якіх маладая айчынная літаратура пачала самастойны пошук шляхоў у плыні агульнаеўрапейскіх тэндэнцый мадэрнізму і авангардызму, падкрэсліла Ірына Багдановіч. «Акрамя таго, Язэп Пушча прапанаваў тэрмін, патрэбны ў адпаведным рэчышчы: вітаізм, што значыць прынцып новага», — нагадала даследчыца. Адметныя прыклады з ранніх вершаў паэта, эмацыянальнае чытанне, слушныя заўвагі — вось чым запомніўся яе даклад.

Цікавым было і выступленне Віктара Жыбуля. Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва падрабязна пазнаёміў слухачоў з фондам № 26, у якім захоўваюцца дакументы Язэпа Пушчы, і матэрыяламі пра яго, якія перадаў сам пісьменнік, а пасля — яго ўдава, Станіслава Плашчынская (Шпакоўская). Далучылася да праекта кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчыца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Наталля Заяц. Яе паведамленне было пабудавана на аналізе паэмы «Сады вятроў» (1930).

Пра гады працы Язэпа Пушчы настаўнікам рускай мовы ў Манакоўскай і Чаадаеўскай сярэдніх школах, яго педагагічны талент распавёў Дзмітрый Давідоўскі, вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Памяць пра паэта захоўваецца і ў Расіі. Так, у працяг тэмы да ўвагі прысутных быў прадстаўлены відэафрагмент экскурсіі па творчасці Язэпа Пушчы ў школьным музеі «Жива народная память» Чаадаеўскай сярэдняй адукацыйнай школы Мурамскага раёна Уладзімірскай вобласці. Нацыянальная бібліятэка выказала падзяку школе і кіраўніку літаратурна-краязнаўчай залы музея Наталлі Пахомавай за працу па ўшанаванні памяці нашага паэта, дзякуючы якой імя Іосіфа Плашчынскага (сапраўднае імя Язэпа Пушчы) працягвае жыць сярод чаадаеўцаў.

001.jpg

Вяртанню да творчасці, да сябе, свайго паэтычнага псеўданіма было прысвечана выступленне Міхаіла Бараноўскага, загадчыка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча — філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён звярнуў увагу слухачоў на пэўныя аспекты ў біяграфіі паэта, на апошнія гады яго жыцця.

Пра адметнасць і найбольш каштоўныя матэрыялы новага віртуальнага раздзела на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі распавядала Юлія Амосава, галоўны бібліёграф інфармацыйнааналітычнага аддзела ўстановы. Яна зазначыла, што менавіта старонка Язэпа Пушчы мае найбагацейшую фотагалерэю.

Падарункам удзельнікам сустрэчы стаў відэафрагмент гутаркі з Лідзіяй Іосіфаўнай, дачкой паэта, які падрыхтавалі ў 2008 годзе вучні і настаўнікі Навадворскай сярэдняй школы на чале з Таццянай Васілевіч, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, якая была сярод гасцей мерапрыемства.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM