• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.01.2019 | Афіша Кіно

У кінатэатрах Мінска пакажуць легендарны навагодні фільм «Адзін дома» па-беларуску

З 11 па 13 студзеня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema пройдуць святочныя паказы фільма «Адзін дома» на беларускай мове. Пераклад і агучку стужкі выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom у рамках праекта «Беларускія ўікэнды». У агучцы фільма ўзялі ўдзел 14 чалавек, уключаючы прафесійных акцёраў тэатра і кіно, – гэта новы рэкорд «Беларускія ўікэнды».

BW_HomeAlone_A4_web

Зняты ў 1990 годзе «Адзін дома» – адзін з самых папулярных навагодніх фільмаў апошніх трыццаці гадоў. Стужка расказвае пра Кевіна МакКалістара, малодшага сына ў вялікай сям’і. Напярэдадні вандроўкі ў Еўропу яго выпадкова пакінулі дома аднаго, і яму прыйшлося спраўляцца з недзіцячымі праблемамі: у прыватнасці, з парай прафесійных рабаўнікоў. У 1991 годзе сямейная камедыя са шчаслівым фіналам атрымала дзве намінацыі на «Залаты глобус» і дзве – на «Оскар». Над фільмам працавала сапраўдная зорная каманда: рэжысёр Крыс Каламбус, сцэнарыст Джон Х’юз, кампазітар Джон Уільямс. Запамінальнымі сталі ролі Джо Пешы і Дэніэла Стэрна, якія гралі рабаўнікоў. Галоўную ролю ў фільме выканаў акцёр Макалей Калкін – падчас здымак яму было 10 гадоў.

У беларускай агучцы фільма «Адзін дома» ўзялi ўдзел 14 чалавек, сярод іх – Павел Харланчук, Яўген Перлін, Святлана Цімохіна, Юліяна Міхневіч, якія ужо не аднойчы агучвалі фільмы праекта, і многія іншыя. «Адзін дома» завершыць «Калядны марафон», папярэднія фільмы якога – «Цвёрды арэшак» і «Гэта цудоўнае жыццё» – сабралі на паказах больш за 3500 чалавек. Гледачы змогуць не толькі атрымаць асалоду ад захапляльнага сцэнарыя і яскравай акцёрскай ігры Макалея Калкіна і яго калег па карціне, але і паўплываць на будучыню праекта «Беларускія ўікэнды»: усе госці змогуць паўдзельнічаць у апытанні на тэму іх пераваг у кіно. Які фільм быў лепшым у 2018 годзе, фільмы якіх жанраў хацелася б глядзець часцей – адказы гледачоў паўплываюць на рэпертуар будучага сезона «Беларускіх уікэндаў».

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненныя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», а таксама першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс». 50 культавых работ сусветнага кінематографа ў беларускай агучцы, у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» фільмы «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку», можна паглядзець на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Гэты раздзел даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

Сямейная камедыя «Адзін дома» – завяршальны фільм «Каляднага марафона» праекта «Беларускія ўікэнды». Сачыць за навінамі праекта і раскладам сеансаў фільма «Адзін дома» на беларускай мове можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 24.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 24.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 24.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 24.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 24.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип