«Афганец» — гісторыя кілера ці...? Запавет Васіля Быкава

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Гэты рукапіс Васіль Быкаў у 1998 годзе перадаў надзейнаму сябру са словамі: «Публікаваць пакуль ня час. Няхай пачакае. Я вам давяраю. Казаць пра гэта нікому ня трэба...» Што ж там у аповесці? Беларусь 1990-х. Крымінал, барыгі, рынкі, мітынгі БНФ, беднасць, дурныя грошы ды — маладая дыктатура. Сярод усяго гэтага — ветэран вайны ў Афганістане, афганец, які губляе ўсё. Хто вінаваты? Той, хто гэтым кіруе. Што рабіць? Забіць... Праз адну асобу Быкаў паказвае цэлае пакаленне ды ставіць напрыканцы адно — галоўнае — пытанне.