Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Слёзы, плач, турма, смерць, голад — адкуль увесь гэты негатыў? Чаму Францішак Багушэвіч — найбольш бязлітасны аўтар ХІХ стагоддзя, які заразіў нашу літаратуру гіперрэалізмам? Чаго мы не ведалі пра «Аліндарку» і ці ёсць у яго станоўчыя рысы? Як у паэме «Кепска будзе» адлюстраваны гісторыя Беларусі ды праграма на будучыню?