• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2019 | Грамадства Адукацыя

«Акцэнту на кантрацэпцыі мы ня ставім». Пра што будзе новы факультатыў у школах

Ілюстрацыйнае фота

У новым навучальным годзе ў вучняў 9-х, 10-х і 11-х клясаў зьявіцца факультатыў «Асновы сямейнага жыцьця». Пра яго расказала Свабодзе аўтарка навучальнай праграмы, выкладчыца Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсітэту імя Максіма Танка Алена Пагодзіна.​

На афіцыйным прававым партале pravo.by апублікавана адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі за подпісам міністра Ігара Карпенкі.

  • Новы факультатыў павінен сфармаваць «каштоўнасныя адносіны старшаклясьнікаў да інстытуту шлюбу і сям’і».
  • У 9-й клясе будуць вывучаць «Падрыхтоўку да шлюбу і сямейнага жыцьця». У 10-й зьявіцца новы разьдзел — «Сямʼя як сацыяльны інстытут». А ў 11-й клясе пяройдуць да разьдзелу «Сям’я і дзеці».
  • Школьнікам раскажуць, чым адрозьніваецца хлопчык ад дзяўчынкі, каханьне ад закаханасьці, пра раньні сэксуальны досьвед, дашлюбныя адносіны, асноўныя праявы каханьня, пра ролю мужчын і жанчын, пра тэхналёгію прыбіраньня дому, плянаваньне сямейнага бюджэту і шлюбную дамову.
 

«Сямейныя каштоўнасьці на трэцім месцы»

Аўтар навучальнай праграмы Алена Пагодзіна сказала карэспандэнту Свабоды, што гэты факультатыў актуальны, бо цяпер распадаецца кожны другі шлюб.

«Сёньня стаіць праблема захаваньня сямейных каштоўнасьцяў, і на гэта накіравана наша дзяржаўная і сямейная палітыка».

Паводле дасьледаваньня, якое праводзіў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсітэт у рамках сацыяльна-адукацыйнага праекту, больш за 70% школьнікаў выказалі пажаданьне, каб іх вучылі і рыхтавалі да будучага сямейнага жыцьця менавіта ва ўстановах адукацыі. І больш за палову бацькоў хочуць, каб зь дзецьмі праводзілі заняткі пра псыхалёгію сямейных адносінаў.

Паводле Алены Пагодзінай, факультатыў мае адназначную мэту — падрыхтаваць старшаклясьнікаў да будучага сямейнага жыцьця.

«Сямейныя каштоўнасьці раней у моладзі заўсёды былі на першым месцы. Але сёньня яны займаюць трэцяе месца. Сучасная моладзь на першае месца ставіць кар’еру, а нараджэньне дзяцей адкладаецца. Гэтак жа і выхаваньню дзяцей не ва ўсіх сем’ях удзяляецца ўвага. Таму задача курсу — павярнуць моладзь да сямейнай сфэры», — кажа аўтарка навучальнай праграмы «Асновы сямейнага жыцьця».

 

Ці будуць гаварыць пра аднаполыя шлюбы?

Падчас курсу будзе закранацца і зьяўленьне альтэрнатыўных формаў сям’і.

«Пытаньня пра аднаполыя шлюбы ў праграме няма, але мы будзем агучваць, што за мяжой ёсьць і гомасэксуальныя шлюбы, якім дазваляюць усынаўляць дзяцей. У кожнай краіне сваё заканадаўства, мы будзем рабіць акцэнт на беларускім. Акцэнт робіцца на традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці», — кажа Алена Пагодзіна.

 

«Накіраванасьць на традыцыйны шлюб»

Затое ў праграме ёсьць тэма «грамадзянскіх» шлюбаў. Паводле Алены Пагодзінай, школьнікам раскажуць як пра мінусы, так і пра плюсы дашлюбнага жыцьця.

«На жаль, гэтая праблема ёсьць. Наша дасьледаваньне паказала, што больш за палову падлеткаў ляяльна ставяцца да такой формы шлюбу. Стаіць задача, каб сфармаваць у іх накіраванасьць на традыцыйны шлюб і сэксуальнае жыцьцё менавіта ў шлюбе. Але зразумела, што ў цяперашні час гэта немагчыма, бо СМІ шмат пра гэта гавораць».

«Тэма пра інтымны сьвет сям’і не заплянаваная»

Ці будуць праводзіць на факультатыве заняткі па нейкіх тэмах асобна для дзяўчат і для хлопцаў?

«У 80-я гады за савецкім часам быў курс „Этыка і псыхалёгія сямейнага жыцьця“. Там дзяўчатак і хлопчыкаў разьдзялялі на заняткі, прысьвечаныя палавым адносінам мужчыны і жанчыны. Да дзяўчат прыходзіла гінэколяг, а хлопцам распавядаў мужчына менавіта пра фізіялягічны працэс.

У нас асобнай такой тэмы няма. Але калі ўзьнікне такая неабходнасьць… Пакуль тэма пра інтымны сьвет сям’і не заплянаваная».

 

На рэпрадуктыўнае здароўе моладзі ў факультатыве адводзяцца дзьве гадзіны: адна тэарэтычная і адна практычная.

Паводле Алены Пагодзінай, ня ўсе настаўнікі гатовыя гаварыць пра рэпрадуктыўнае здароўе зь дзяўчатамі і хлопцамі, бо «саромеюцца».

«Магчыма, на адзін занятак будзе мэтазгодна іх падзяліць. Ну а так усе заняткі будуць праводзіцца ўсёй клясай. Бо гэта сямейныя стасункі».

 

«Пра кантрацэпцыю будзем казаць мімаходзь»

А ці будуць вучыць падлеткаў карыстацца кантрацэптыўнымі сродкамі, расказваць, навошта яны наогул патрэбны? Алена Пагодзіна кажа, што такой тэмы няма.

«Настаўнікі дакладна ня змогуць дзяцей адукоўваць на гэту тэму. Некаторыя зь іх самі некампэтэнтныя ў гэтых пытаньнях. Можа, настаўнік біялёгіі, анатоміі можа гэта растлумачыць, але настаўнік беларускай мовы наўрад ці здолее на гэтую тэму з падлеткамі гутарыць».

 

Факультатыў будуць весьці псыхолягі, сацыяльныя пэдагогі і клясныя кіраўнікі.

«Акцэнт на кантрацэпцыі і палавой асьвеце дзяцей мы ня ставім. У нас адваротная задача, каб яны былі нацэленыя не на сэксуальныя кантакты, а ў першую чаргу на ўступленьне ў шлюб і нараджэньне дзяцей.

Але пра кантрацэпцыю мы будзем казаць мімаходзь. Бо што да сэксуальнага выхаваньня, то нават у Расеі, калі гэтыя курсы ўводзіліся, і дзеці былі ня вельмі задаволеныя, і бацькі абураліся».

 

Па якіх кнігах будуць вучыць

У 3 і 4 чвэрцях будзе праводзіцца экспэрымэнтальная апрабацыя тэмаў факультатыву. Плянуецца, што падручнік зьявіцца ў верасьні. Пры падрыхтоўцы факультатыву выкарыстоўвалася ня толькі сучасная, але і літаратура з 90-х гадоў.

«У 80-я гады ў Савецкім Саюзе гэтая тэма была шырока прадстаўленая. У кожнай школе праходзіў курс „Этыка і псыхалёгія сямейнага жыцьця“. Было шмат выдадзена дасьледаваньняў і кніг. І яны нядрэнныя. Таму мы на іх абапіраліся. Навошта вынаходзіць кола, калі ў гэтай тэме нешта добра распрацаванае?», — сказала Алена Пагодзіна.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип