Акцыя музея Янкі Купалы “Настаўніца першая мая…”

20.09.2011 Акцыя

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у акцыі “Настаўніца першая мая…”, якая адбудзецца ў рамках культурна-адукацыйнага праекта “Музейная пошта”.

Акцыя дае магчымасць напісаць шчыры ліст сваёй першай настаўніцы ці настаўніку старэйшых класаў, які пакінуў след у душы, адыграў значную ролю ў жыцці, паўплываў на выбар прафесіі. Часта мы саромеемся гаварыць цёплыя словы тым, каму ўдзячныя, хто побач з намі. З цягам часу знаходзяцца патрэбныя, правільныя словы, але сказаць іх няма каму. Музей дапаможа ў пошуку адрасата.

Жадаючым прыняць удзел у акцыі трэба проста даслаць падрыхтаваны ліст на адрас музея: 220030, г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4, з паметай “Музейная пошта”. У лісце трэба пазначыць поўнае імя настаўніка, нумар школы, год. Як вынік акцыі 7 кастрычніка 2011 года а 16-й гадзіне ў музеі адбудзецца сустрэча вучняў і настаўнікаў, прымеркаваная да святкавання Дня настаўніка, будзе створана міні-выстаўка лепшых лістоў.

Для правядзення акцыі 2011 год і свята ўсіх настаўнікаў абраныя невыпадкова. У гэтым годзе музей адзначае 155-годдзе з дня нараджэння першай настаўніцы паэта Янкі Купалы Алімпіяды Васільеўны Сонцавай, якая выкладала ў Сенніцкай школе і першая заўважыла здольнасці ў маленькага Яся. Сёння ў Сенніцы існуе школа, якая носіць імя першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Дырэктар школы Сенніцкай школы, педагагічны калектыў і вучні стануць ганаровымі гасцямі мерапрыества.