• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.06.2022 | Грамадства Замежжа Гісторыя

У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лагеру Заксэнхаўзен. Мужчыну засудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі, распавядае «Новы час».


zaksen.jpg

Яго абвінавацілі ў пасобніцтве ў забойстве тысяч зняволеных лагера.

Судовы працэс над старым працягваўся дзевяць месяцаў. Абвінавачаны не прызнаў у судзе сваю віну. Ён заяўляў, што ніколі не служыў у Заксэнхаўзене, а ў пазначаныя абвінавачаннем тэрміны працаваў на ферме ў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Аднак пракуратура прадставіла дакументы ахоўніка канцлагера. У іх імя, прозвішча і дата нараджэння цалкам супадалі з дадзенымі абвінавачанага.

Пра суд над мужчынам стала вядома ў кастрычніку 2021 году. На той момант 100-гадовага Ёзэфа С. палічылі дастаткова здольным, каб паўстаць перад судом.

Паведамлялася, што мужчына з’яўляўся членам ваенна-паліцэйскай арганізацыі СС у Трэцім рэйху. Яго абвінавачвалі ў 3518 пунктах датычнасці да забойстваў у канцлагеры Заксэнхаўзен у перыяд з 1942 па 1945 год.

Канцлагер Заксэнхаўзен быў створаны ў 1936 годзе ў ваколіцах Берліна. Спачатку яго выкарыстоўвалі ў якасці трэніровачнага цэнтру для афіцэраў СС. Праз яго прайшлі 200 тысяч зняволеных, у тым ліку палітычныя праціўнікі рэжыму Трэцяга рэйху, а таксама габрэі, цыганы, замежныя ваеннапалонныя. Дзясяткі тысяч зняволеных памерлі ад голаду, хвароб, прымусовай працы, медычных эксперыментаў і жорсткага абыходжання эсэсаўцаў.

У 2011 годзе за ваенныя злачынствы быў асуджаны былы ахоўнік Іван Дзем’янюк. Яго справа стварыла юрыдычны прэцэдэнт і праклала шлях для некалькіх наступных. З таго часу суды вынеслі некалькі абвінаваўчых прысудаў на падставах прыналежнасці да рэжыму, а не за забойствы ці зверствы, непасрэдна звязаныя з канкрэтным абвінавачаным.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM