Аксана Колб у зняволенні піша турэмныя нататкі і вершы для ўнука. +Комікс

«Новы Час» атрымаў вестку ад Аксаны Колб, галоўнага рэдактара газеты. 


45.jpg

«Тут менавіта так, як я сабе і ўяляла. Стаўленне нармальнае, камеры больш на палову запоўненыя палітычнымі», — піша Аксана.

«Лісты да мяне даходзяць вельмі-вельмі непрадказальна. Але ж я ведаю, што вы ўсе пішыце, таму асабліва не пераймаюся. Агулам увогуле не пераймаюся, бо тут можна цалкам адпачыць ад усяго. У першую чаргу, ад кепскіх навін.

Шмат каго тут убачыла, хоць і мімаходам. Усе здзіўляліся, пэўна, думалі, што я даўно з’ехала. А вось не :) Вось выйду на волю «з чыстым сумленнем» і адпраўлюся ў турнэ па гарадах і вёсках».

У зняволенні Аксана не марнуе час дарэмна і піша нататкі, спадзяецца, што, мо, і на кніжку назбіраецца. А яшчэ — вершы для ўнука Генры і... дзіцячыя коміксы.

Першую частку коміксаў ад галоўнага рэдактара «Новага Часу» прапануем вашай увазе.

46.png

47.png

48.png

49.png

50.png

Нагадаем, Аксана Колб была затрымана 20 красавіка. 22 красавіка, сваякі Аксаны Колб паведамілі, што ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкула 342 часткі 1 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Адрас для лістоў падтрымкі: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Колб Аксана Мікалаеўна.

«Новы Час»