Беларусы ў розных гарадах свету ўшаноўваюць свайго мастака Алеся Пушкіна, палітзняволенага, які раптоўна і загадкава памёр у ноч на 11 ліпеня пад канвоем у рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі ў Гродне.
![pushkin_2021.jpg Мастак Алесь Пушкін](/upload/medialibrary/d78/8ikglurj1hyduktakolvclgqfswzzfn2.jpg)
Мастак Алесь Пушкін. Фота: "Радыё Свабода"
Прычына смерці Алеся Пушкіна турэмнай адміністрацыяй пакуль не агучваецца. Хаця ўжо вядома, што мастак памёр падчас аперацыі і што ягонае здароўе моцна пахіснулася ў апошнія месяцы.
Беларусы ізноў самаарганізаваліся 11 ліпеня. На вялікі жаль, з такой жалобнай нагоды.
Акцыя памяці прайшла ў Вільні ля амбасады Беларусі ў Літве
![ales_puszkin_akcyja_01.jpg 01 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Вільні](/upload/medialibrary/b8c/ef758kceqwef8n68gj0v8s7c1fh17hk3.jpg)
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Вільні. Фота з акцыі ў Вільні: Барыс Гарэцкі
![ales_puszkin_akcyja_02.jpg 02 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Вільні](/upload/medialibrary/6ce/84s4igwi8s6j03i3cjbyyhweiysowojf.jpg)
![ales_puszkin_akcyja_03.jpg 03 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Вільні](/upload/medialibrary/589/xrdda6aka1xoh084a1akpt4cor5z352i.jpg)
![ales_puszkin_akcyja_05.jpg 05 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Вільні](/upload/medialibrary/8f4/9mpivdb78oo47rcpdnrs9p7huq905hd2.jpg)
![ales_puszkin_akcyja_08.jpg 08 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Вільні](/upload/medialibrary/bd1/p0sluv89vxdjg85hhk6s79xnld8awvdr.jpg)
Варшава
![ales_puszkin_akcyja_warszawa_01.jpg Партрэт Алеся Пушкіна ля бару "Карма" у Варшаве](/upload/medialibrary/b6c/mt56b4evfw66za66u0hrb6ufit39j7jx.jpg)
Партрэт Алеся Пушкіна ля бара "Карма" у Варшаве. Фота: "Белсат"
![ales_puszkin_akcyja_warszawa_02.jpg 01 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Варшаве](/upload/medialibrary/567/qxgi58i6zlvvu83x4l4cbgitwo1ldbny.jpg)
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ля амбасады Беларусі ў Варшаве. Фота: "Вясна"
![ales_puszkin_akcyja_warszawa_04.jpg 03 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Варшаве](/upload/medialibrary/415/osvzc2oc8lp8ghklm0cvkk68aqx6jkcf.jpg)
Беласток
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Беластоку. Фота: "Вясна"
Познань
![ales_puszkin_akcyja_poznan_01.jpg Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Познані](/upload/medialibrary/d17/cyyi78k6gxa8ck45f284il02qmyhdbu1.jpg)
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Познані. Фота: "Вясна"
Берлін
![ales_puszkin_akcyja_berlin_01.jpg 01 Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Берліне](/upload/medialibrary/1d0/gog6xqpbkvgsw5ei5zx9g1b3pwecemhe.jpg)
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Берліне. Фота: @motolkohelp
Паніхіда за спачын Алеся Пушкіна ў Вільні
У сераду, 12 ліпеня, беларуская царква ў Вільні служыць паніхіду за спачын Алеся Пушкіна, палітзняволенага мастака, які пры нявысветленых абставінах памёр у рэанімацыі сёння ноччу.
Прыходзьце на малітву памяці.
Дата: 12 ліпеня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: беларуская царква ў Вільні, Bokšto g. 4, Вільня
Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года па справе аб нібыта рэабілітацыі нацызму: на выставе ў Гродне быў партрэт беларускага антысавецкага партызана Аўгена Жыхара.
На момант завядзення справы Алесь Пушкін быў у Кіеве, але прынцыпова вярнуўся ў Беларусь, ведаючы пра крыміналку.
Затрымалі проста на працы — ён рэстаўраваў палац у Жылічах.
25 сакавіка 2022 года Алесь Пушкін падчас суда парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. 30 сакавіка 2022 года Алеся Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У жніўні 2022 года адміністрацыя калоніі пакарала пяццю месяцамі ў ПКТ.
Вясной гэтага года Алеся Пушкіна перавялі ў гродзенскую турму.
Тбілісі
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Тбілісі, 12 ліпеня 2023 г.
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Тбілісі, 12 ліпеня 2023 г.
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Тбілісі, 12 ліпеня 2023 г.
budzma.org