• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.10.2017 | Тэатр

Актуальнае пераасэнсаванне жыццяпіса Скарыны

Гэты год багаты не толькі на навукова-папулярныя выданнямі, прысвечаныя подзвігу Францыска Скарыны, але і на сцэнічныя формы асэнсавання біяграфіі асветніка.У жніўні паспяхова прайшла і выклікала зацікаўленасць прэм’ера спяктакля  “1517” у сталічным тэатры беларускай драматургіі.

SAM_0423

Новая інтэрактыўная пастаноўка “Друкар” па п’есе А. Петрашкевіча адбылася 4 кастрычніка ў мінскім Ліцвінскім клубе ў прысутнасці больш 100 гледачоў.Творчая група пад кіраўніцтвам Наталлі Бачышчы засяродзіла ўвагу на драматычных момантах з жыцця Францішка Скарыны і дазволіла адчуць выпрабаванні і пакуты першадрукара. Адзін з такіх эпізодаў адбываўся ў 1532 годзе, калі Скарына быў зняволены у турме ў Познані за даўгі свайго брата Івана. Вартаўнік прыносіць ежу ў камеру і распытвае пана Францішка, ці не рабаўнік ён, ці не валацуга, ці не злодзей. Супраць Скарыны, які ўносіў свае прапановы ў Статут ВКЛ 1529 года і марыў, каб у валадароў дзяржавы побач са зборнікам свецкіх законаў знаходзілася Біблія, плятуцца прыдворныя інтрыгі. Ён сумуе па доме, па каханай жонцы Маргарыце, балюча перажывае вестку пра пажар у друкарні. Яго ратуе моцная вера і суцяшае слова Божае.

Назіральнік у астрозе, ролю якога выканаў Раман Патапчук, разважае пра тое, колькі ўсяго спатрэбілася пану Францішку для першадрукаў: дасканалы пераклад Бібліі, над якім ён працаваў пяць гадоў, кірылічныя шрыфты, гравюры для ілюстрацый, папера і, ўрэшце, грошы. Ён  пачынае глыбока паважаць яго, становіцца яго сябрам і дапамагае яму – прыносіць у камеру ягоныя кнігі.

Кароль Жыгімонт і каралева Бона Сфорца (А. Рукаль і М. Багародзь)

Кароль Жыгімонт і каралева Бона Сфорца (А. Рукаль і М. Багародзь)

Лёс доктара лекарскіх навук і кніжніка вырашаюць кароль Жыгімонт з каралевай Бонай Сфорцай. Яны запрашаюць на свой баль усіх гледачоў Ліцвінскага клуба разам з дзецьмі і танчаць з імі мінуэты. Скарыне перадаюць ліст, у якім кароль вызваляе яго ад судовых прэтэнзій і абяцае сваю асабістую апеку.

Гаштольд і Францыск Скарына (Б. Гарбачэўскі і Р. Мадатаў)

Гаштольд і Францыск Скарына (Б. Гарбачэўскі і Р. Мадатаў)

Роль Францыска Скарыны выканаў будучы гісторык Радыён Мадатаў, які вучыцца ў магістратуры ў БДУ. У караля пераўвасобіўся Алег Рукаль, Гаштольдам быў Барыс Гарбачэўскі, а роля каралевы прышлася вельмі да твару выкладчыцы беларускай літаратуры Марыне Багародзь. Актуальнае пераасэнсаванне жыццёвага шляху Скарыны ўдала дапаўняе творчыя імпрэзы юбілейнага году.

Эла Дзвінская, фота аўтара

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип