• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.04.2022 | Грамадства

«На цяперашні момант Беларусь акупаваная Белоруссіей» — Лявон Вольскі пра дзве краіны на адной зямлі

Музыка Лявон Вольскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook пост-разважанне пра Беларусь і Белоруссію як дзве паралельныя рэальнасці на адной тэрыторыі і неабходнасць прайсці праз ментальную ін’екцыю Белоруссіяй для ўсх, хто хоча рабіць кар’еру ў РБ.


volski.jpg

Ёсьць такая Белоруссія. Яна намёртва адбілася ў мазгах тых, хто з розных абставінаў (узрост, тупая настальгія, уплыў старэйшых, асяродку на працы, прага кар’ернага росту, проста апантанасьць) ня здолеў ухіліцца ад саўковай заразы. Гэтыя атручаныя людзі ўспрымаюць сьвет дагары нагамі, наадварот: чорнае ў іх — белае, зло ў іх — дабро, масавае зьнішчэньне людзей — вызвольная апэрацыя, нацыянальная самаідэнтыфікацыя — нацызм, дзяржаўны фашызм — парадак і стабільнасьць, ва ўсім вінаватыя жыдамасоны зь іхняй сусьветнай змоваю, а «Чорны квадрат» Малевіча — чуш какая-та, я і сам такое нарысую.

Гэтых людзей ня так ужо й багата — у адсоткавым вымярэньні. Але. Ёсьць адна акалічнасьць. Калі ты хочаш рабіць кар’еру ў РБ (быць дэпутатам, вэртыкальшчыкам, дзяржаўным моладзевым лідэрам, журналістам дзяржаўнага выданьня ці тэле-радыё, дыпляматам, супрацоўнікам міністэрства ці нааат нейкага ЖРЭА, я ўжо не кажу пра ўсю багатую палітру сілавых і калясілавых структураў) — ты мусіш прайсьці праз ін’екцыю Белоруссіяй.

Інакш ты будзеш заўжды на паўпадпольным становішчы: ня член праўладнага саюза пісьменьнікаў — значыцца, не пісьменьнік, не сьпяваеш «за Стабільнасьць» — не сьпявак, выказваесься супраць таго, што ўлада Белоруссіі паламала людзям рукі, ногі і жыцьці — ня лекар. І далей па гэтай схеме.

Такім чынам, іх ня так ужо й шмат, але яны ва ўладзе. Яны фармуюць унутраную ды зьнешнюю палітыку, міжнароднае аблічча дзяржавы, ейны імідж і рэпутацыю.

Яны заўжды з Расеяй, бо Белоруссія ня можа быць без Россіі, тым болей — а раптам некалі надарыцца магчымасьць ускочыць туды ва ўладу і тады ўжо раскрыцца напоўніцу?

Белоруссія гвалтуе, забівае і катуе беларусаў і гаворыць, што гэта «во благо».

Белоруссія саджае замежны самалёт і гаворыць: ён сам сеў, хаця нармальныя людзі, не белоруссіанцы, выдатна разумеюць, што і як адбылося.

Белоруссія ініцыюе правакацыі на межах, масава транспартуе на гэтыя межы мігрантаў і цынічна пытаецца: а чаму вы гэтых бедных людзей не пускаеце, пракляты калектыўны Захад?

Белоруссія рэгулярна абражае лідэраў суседніх краінаў і заходняга сьвету, а ейныя ланцуговыя псы-прапагандысты брэшуць так, што ў іх ледзьве вантробы не вывальваюцца.

Белоруссія дае беларускую чыгунку для транспартаваньня расейскай зброі, але — дзякуй Богу! — Беларусь распачынае рэйкавую вайну, і варожая тэхніка ня вельмі транспартуецца, але оркі Белоруссіі ахоўваюць рэйкі, і сярод беларускіх партызанаў ёсьць ахвяры.

Калі за ўвесь гэты букет подласьцяў ды мярзотаў Белоруссія атрымлівае букет санкцыяў у адказ, дык робіць пакрыўджаны твар і гаворыць: дык вось вы якія?! Усё, я з вамі не сябрую! Вы — падлюкі і мярзотнікі, адна я, Белоруссія, сумленная і добрая, ну, і яшчэ мая старэйшая сястра.

На цяперашні момант Беларусь акупаваная Белоруссіей, а за Беларуссіей мроіцца — у чырвона-зялёным балахоне з капюшонам, зь сярпом у адной кашчавай руцэ і молатам у іншай — прывід БССРу.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM