На лічбавых пляцоўках з’явіўся культавы нефарматны альбом гурта Fratrez — Ora

Адзіны альбом беларускага гурта Fratrez — Ora — цяпер можна знайсці на разнастайных лічбавых пляцоўках. Пра перавыданне складанкі з дзесяці кампазіцый паведаміў у на сваёй старонцы ў Фэйсбук музыка Сяргей Доўгушаў.


Fratrez

«13 гадоў мінула як мы запісалі з гуртом Fratrez адзіны і апошні альбом. Як па мне — адна з лепшых і глыбокіх прац, пражытая калісьці намі.

Запіс адбыўся ў манументальных сценах Музея Азгура ў 2011 годзе.

Дзякуй усім дарагім сябрам-музыкантам, хто ўдыхнуў жыццё і стварыў гэтую музыку», — напісаў Сяргей Доўгушаў.