Выйшаў альбом электроннай музыкі Tradycyjny Stroj

07.03.2023 Музыка

У першую частку зборніка ўвайшлі кампазіцыі, створаныя адмыслова для відэаролікаў аднайменнага праекта. Асновай для напісання аўтарскіх электронных саўндтрэкаў сталі беларускія аўтэнтычныя спевы, найгрышы з розных мясцовасцей Беларусі паходжання строя.


photo_2023-03-07_09-26-58.jpg

У стварэнні альбома ўдзельнічалі кампазітары, фольк-калектывы і музыкі: Sneguole, DAH, Diamos Roll, Vuraj, Astrouna, СherryVata, гурт «Калыханка», гурт «Хатовічы», Сяржук Доўгушаў, Віктар Паўлючэня, Андрэй Еўдакімаў.

Альбом дасяжны для праслухоўвання на ўсіх лічбавых платформах.