• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2023 | Грамадства

Алена Агарэлышава: «Жаночы актывізм у Беларусі жывы, але зараз такая дзейнасць рэдка трапляе ў публічную прастору»

2020 год даў усплеск жаночаму актывізму ў Беларусі і яго хваля да гэтага часу не спадае. Нягледзячы на небяспеку і пераслед, жанчыны працягваюць сваю барацьбу ўнутры краіны. Тыя, хто вымушаны быў з’ехаць, актыўнічаюць за мяжой. Што ўяўляе сёння жаночы актывізм у Беларусі, хто бярэ ўдзел у гэтых ініцыятывах, чаго апасаюцца нераўнадушныя беларускі — Радыё Ўнэт пагаварыла з Аленай Агарэлышавай, адной з аўтарак даследавання пра беларускі жаночы актывізм, якое ў сераду прэзентавалі ў Вільні.


404.jpg

Ці можам мы казаць, што 2020 год даў усплеск жаночаму актывізму ў Беларусі і чым гэты актывізм адрозніваецца ад таго, што было раней?

Так. Абапіраючыся на даследаванне, кожная другая апытаная жанчына распавяла, што яна адчувала сябе актывісткай і прыйшла ў актывізм менавіта ў жніўні 20 года, ці жнівеньскія падзеі сталі каталізатарам. У жніўні 2020 года актывізм стаў палітызаваным, гэта забастоўкі, акцыі, пратэсты. Палітызаваным ён застаецца і да гэтага часу, але зараз, усё, што ты робіш не пра рэжым — гэта ўсе палітыка.

А колькі беларускіх актывістак засталося ў Беларусі?

Калі казаць пра нашае даследаванне: у 2020 годзе ў нас 2.5% актывістак жылі не ў Беларусі, а ў 2022 годзе — ужо 40%. І частка тых, хто знаходзіцца ў Беларусі казалі, што яны чакаюць дакументаў, сядзяць на валізках і знаходзяцца ў працэсе пераезду. Гэта гісторыя пра тое, што мала хто хоча з’язджаць, але частка вымушана гэта рабіць праз палітычны пераслед.

Хто такая сёння беларуская актывістка?

Партрэт сярэднестатыстычнай беларускай жанчыны, да прыкладу жанчына 35 год з двума дзецьмі і т.д. А што тычыцца беларускай актывісткі, то мы не можам зрабіць такога партрэта, бо гэта самыя розныя жанчыны. Калі глядзець па ўзросце, то раўнацэнна задзейнічаны ў актывізме жанчыны ад 25 да 70 гадоў. 60 на 40 — гэта жанчыны, якія засталіся ў Беларусі ці з’ехалі. Беларуская актывістка напалову ў шлюбе, напалову не. Яна адначасова займаецца ўсім: праца, сям’я, дом, ад трох да пяці відаў актывізму і валанцёрская дзейнасць. Наша актывістка з надзеяй глядзіць у будучыню і разумее, што пры любым раскладзе забяспечыць сябе і сваіх дзяцей.

А чаго беларускія актывісткі зараз апасаюцца?

Перш за ўсе гэта страх не за сябе, а за сваіх блізкіх праз небяспеку, ці знаходзяцца яны ў Беларусі ці за межамі. Па-другое, страх наступнага дня, тое, што ты не зможаш справіцца. Часам жанчыны хвалююцца, што недастаткова добрыя. Часам яны выгарэлі ўшчэнт. Але ў іх ёсць надзея і вялікія матывацыя працягваць. Таму што: а хто як не мы?

Украінскае пытанне: колькі беларускіх актывістак адрэагавала на яго і ў чым заключаецца дапамога?

Як мінімум кожная чацвертая, а можа і нават кожная трэцяя беларуска ўключыліся ў дапамогу Украіне і ўкраінцам. Па розных напрамках. Але з большага гэта была рэлакацыя, гэта распаўсюд інфармацыі пра тое, што адбываецца ва Украіне, а таксама ўдзел у акцыях пратэсту. Калі мы кажам пра Беларусь, то ўсе, што тычыцца падтрымкі Украіны гэта яшчэ і небяспечна.

Вашыя апытанні паказалі, што жаночы актывізм у Беларусі жывы, хоць зараз такая дзейнасць не трапляе ў паблік.

Так. Я чакала, што будзе нашмат менш адказаў з Беларусі. Мы думалі ці варта ўвогуле задаваць пытанні пра ўдзел у акцыях пратэсту, наколькі бяспечна для жанчын будзе запаўняць апытанку. Але 60% актывістак прынялі ўдзел у апытанні менавіта з Беларусі.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип