Праверым вашую інтуіцыю, якім спортам займаліся ў юнацтве (а некаторыя і праз усё жыццё) вядомыя беларусы? Паглядзіце на партрэт і падумайце, што лепш пасуе да гэтай асобы. На старт, увага, руш!Пакуль у Мілане і на іншых пляцоўках Паўночнай Італіі ідуць Зімовыя Алімпійскія гульні 2026, цікава, а якія спартовыя гісторыі стаяць за вядомымі беларусамі. У юнацтве многія будучыя зоркі беларускай культуры і палітыкі актыўна займаліся спортам.
У кагосьці былі секцыі пасля школы, у кагосьці трэніроўкі замест вечарынаў, а ў некага азарт спаборніцтваў і набытая звычка да дысцыпліны.