Ці пазнаеце па сілуэце беларускія замкі і палацы? Архітэктурны тэст ад «Будзьма!»

У Беларусі захавалася не так шмат замкаў і палацаў. Некаторыя можна пазнаць па контуры вежаў ці руін. Адны сілуэты выглядаюць, як казка з неагатычнымі элементамі, другія — як суровая крэпасць без лішніх упрыгожанняў, а трэція можна пазнаць па палацавых лініях, у такіх месцах раней балявала шляхта.

Правілы простыя: глядзіце на сілуэт (асабліва на вежы, сцены, дахі), і выбірайце з варыянтаў, што гэта за месца.