Беларуская кухня ўмее быць простай і ад гэтага яшчэ больш хітрай. Тут рэдка бываюць лішнія інгрэдыенты, і кожны адказвае за смак і будучы настрой. Але менавіта праз гэта лёгка памыліцца. Бо часта бывае так, што маем адзін набор прадуктаў, а на выхадзе ўжо зусім розныя стравы. Дзесьці трэба церці, дзесьці варыць, а дзесьці галоўнае — як падаць.
У гэтым тэсце мы прапануем пагуляць у кулінарнага спецыяліста. Глядзіце на інгрэдыенты і здагадвайцеся, што з гэтага можа атрымацца. Будзе гэта суп ці поліўка? Запяканка ці дранікі? Напой ці дэсерт, які ядуць лыжкай?