• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.10.2016 | У краіне Беларуская мова

Аліна Талай і Юрый Жыгамонт правялі спецыяльныя заняткі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў

Лёгкаатлетка Аліна Талай і тэлевядучы Юрый Жыгамонт сталі настаўнікамі беларускай мовы і правялі спецыяльныя ўрокі «Чытаем па-беларуску з velcom» у Пінску 5 кастрычніка. У гэты дзень незвычайныя заняткі прайшлі ў некалькіх сярэдніх школах горада.

Чытаем па-беларуску з velcom у Пінску

Падчас урокаў Аліна Талай распавядала пра тое, чаму важна размаўляць на роднай мове і правяла інтэрактыўную гульню са школьнікамі на веданне спартыўных тэрмінаў. Нягледзячы на ​​свой юны ўзрост, вучні актыўна дапаўнялі настаўнікаў на беларускай мове, распавядалі пра любімых пісьменнікаў Беларусі і чыталі вершы на памяць. 6 кастрычніка ўрокі сацыяльнага адукацыйна праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць і ў Лунінцы. Ініцыятар праекта – кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аліна Талай у Пінску

«Я з радасцю далучылася да такога цікавага праекта, як «Чытаем па-беларуску з velcom». На самой справе вельмі займальна праводзіць ўрокі ў школах, назіраць за эмоцыямi дзяцей і настаўнікаў, бачыць іх жывую рэакцыю на праект і тое, што ён сапраўды ім цікавы. І немалаважна, што гэта ініцыятыва ужо ахоплівае ўсю Беларусь», – падзялілася ўражаннямі вядомая беларуская спартоўка Аліна Талай.

 

«Я вельмі рады, што зноў магу сустракацца з маленькімі беларусамі ў рамках сацыяльнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску зvelcom». Гэтымі сустрэчамі я імкнуся данесці да дзяцей усю прыгажосць беларускай мовы, распавесці пра тое, як важна ведаць сваю гісторыю і памятаць свае карані. Таму вельмі знакава, што ў гэтым навучальным годзе праект пачаўся менавіта з Брэсцкай вобласці, дзе шмат месцаў з вялікай гісторыяй», – пракаментаваў вядомы беларускі акцёр, вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт.

Юры Жыгамонт у Пінску

Галоўная задача сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да роднай мовы і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Праграма урока адаптавана пад юны ўзрост удзельнікаў, таму ўключае ў сябе разнастайныя інтэрактыўныя гульні і дыялог, які па-новаму падае веды па мове і літаратуры. У пастаянны склад настаўнікаў уваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі і акцёры, такія як Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алена Масла, Таццяна Сівец і Наталля Бучынская. Таксама ў ролі настаўнікаў беларускай мовы ў рамках праекта часта выступаюць вядомыя тэлевядучыя, спартоўцы і акцёры.

За год правядзення адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» больш 8 000 малодшых школьнікаў прынялі ўдзел у праекце. Ініцыятыва па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ўжо ахапіла Мінскую, Гомельскую і Брэсцкую вобласць. Наступнай займальныя ўрокі «Чытаем па-беларуску з velcom» прымуць школы Гродзенскай вобласці. Плануецца, што больш за 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Зрабілі для вас падборку календароў па-беларуску на 2024 год ад беларускіх мастакоў і дызайнераў, каб вы маглі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?

Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. 1 студзеня сканчваецца ягоны працоўны кантракт, піша «Мова Гомель». ...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Рэлігія

Што рабіць у Піліпаўскі пост

Піліпаўка — Піліпаўскі (Калядны) пост, адзін з чатырох асноўных пастоў у праваслаўных вернікаў. Пачынаецца ён 28 лістапада...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму

23 лістапада адзначаецца 105-годдзе ўтварэння Літоўскай арміі. І гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    Культура Грамадства
    Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?
    Культура Гісторыя Рэлігія
    Што рабіць у Піліпаўскі пост
    Гісторыя
    Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму
    Грамадства Гісторыя Хрусь і папалам
    Беларусы — частка «трыадзінага народу»?! Новы выпуск відэапраекта «Хрусь і папалам»
    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Музыка
    Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»
    Гісторыя Вандруем разам
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Гісторыя
    Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Афіша

  • 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 06.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 06.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 06.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 06.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 06.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 06.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 06.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип