Можаце ўявіць, што вядомы баскетбаліст Аляксандр Куль, менеджар БК “Цмокі-Мінск”, мог стаць… мастаком? Высветлілася, што да пачатку спартовай кар’еры Аляксандр сур’ёзна вучыўся маляванню — рэдкі выпадак, калі байцоўскі ген суіснуе разам з генам крэатыву!
Рукой легенды беларускага баскетбола напісаныя з натуры ўнікальныя мастацкія работы яшчэ ў часы, калі Аляксандр навучыўся ва ўніверсітэце Дж. Вашынгтана (ЗША). Карціны вярнуліся разам з аўтарам у Беларусь і дачакаліся Фестывалю “aDNaK!” з дэвізам “Ген беларускага крэатыву!”. Сваёй эксклюзіўнай аўтарскай працай Аляксандр Куль вырашыў падтрымаць арганізацыю Фестывалю, выставіўшы яе на своеасаблівы аўкцыён. Узяўшы ў ім удзел, кожны можа падтрымаць нешараговую і важную падзею для беларускай культуры.
Карціна “Жанчына” (Аляксандр Куль, 1996, папера, крэйда) — 3 500 000 руб.
Калі вы хочаце стаць уладальнікам карціны: