Гаворка пра стужку «Інкубатар», з якой ён удзельнічаў у праграме Berlinale Talents у гэтым годзе. У межах конкурсу праект атрымаў узнагароду Berlinale Talents Lab Awards, якую беларусу ўручыў знакаміты нямецкі рыжысёр Том Тыквер. Узнагароджанне адбылося на фестывалі ў Канах, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Photo Credit: Michael Timm
Сюжет «Інкубатара» наступны — Марыя, беларуская маці, трапляе ў сумнеўны свет сурагатнага мацярынства ва Украіне, каб вызваліць свайго мужа, Віктара, ад дзевяцігадовага турэмнага прысуду пры рэжыме Лукашэнкі. Але калі пачынаецца вайна, яны разам са сваім нованароджаным дзіцем — прызначаным для нямецкай пары — апынаюцца ўцягнутымі ў рэаліі штодзённага ваеннага жыцця.
«Інкубатар» — другі поўнаметражны ігравы праект, які Палуян плануе рабіць пасля здымак стужкі «Спадчына». Праца над фільмам ідзе ўжо два гады. Ён будзе створаны ў капрадукцыі Францыі і Германіі.