Сяргей Ганчар: “Упэўнены, што Беларусь сябе яшчэ пакажа”

hancar

“Быць беларусам – што гэта значыць?” – Budzma.org i TUT.by распачынаюць новы сезон праекту, які стартаваў у траўні 2010. Вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Адказы падаюцца на мове арыгіналу. Сёння на пытанні анкеты “Быць беларусам – што гэта значыць?” адказвае Сяргей Ганчар, дырэктар Вілейскага краязнаўчага музею.

– Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

Калі чалавек сябе называе беларусам, то гэта азначае, што ён належыць да беларускай нацыі. Гэта само па сабе мае вялікае значэнне. Калі ты жывеш у Беларусі і калі табе тое хоць крыху імпануе, ты хоць крыху паважаеш сваю радзіму, то мусіш ганарыцца ёй. Каля васьмі гадоў я працаваў у тэатры музкамедыі. Аднойчы падчас гастроляў патрапіў у Дрэздэнскую галерэю; пасьля зайшоў у краму, каб набыць які-небудзь сувенір. Калі мы, беларусы, між сабой размаўлялі, гандлярка запытаў: “Адкуль вы? З Масквы, з Расіі?” А мы адказалі: “Не, з Беларусі”. Яна доўга думала, што ж гэта за кріана: прыдатак Расіі ці самастойная дзярджава. Пасля сказала, што доўга ўжо тут працуе, і звычайна калі пытаецца ў тых, хто размаўляе на рускай мове ці падобнай да яе, ці яны рускія, людзі кажуць “Так, рускія”. Мы ёй за дваццаць гадоў працы трапіліся першыя, якія сказалі, што прыехалі з Беларусі.

– Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

Шмат хто кажа, што бекларусы вельмі памяркоўныя. Я гэта слова не вельмі разумею і не надта добра дя яго стаўлюся.
Галоўныя рысы беларусаў – тое, што яны працавітыя і шмат могуць вытрымаць. Калі нешта не падабаецца, яны не пойдуць адразу ж на дэманстрацыю. Потым ўсё адно ўсё скажуць, толькі праз вялікі прамежак часу. Можа, гэта і не так дрэнна: як казала мая баба, трэба жыць, як набяжыць. Т рэба адстойвацца сваю кропку бачання, але не кідацца ў крайнасці.

– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус?

Мы павінныя ведаць сваю гераічную гісторыю. Нават для школьніка не мусіць быць праблемай назваць гады пачатку дургой сусветнай вайны. Для заходніх беларусаў – ведаць, што мы былі пад Польшчай. Ведаць, што за дзярджава Вялікае Княства Літоўскае. Наогул, уся гісторыя цікавая. Я лічу, што ўсе этапы, каторыя мы прайшлі, дадуць свой плён.
Засмучае той факт, што кожны школьнік назаве сімвалы Парыжу, Лондана. Але спытай, што з’яўляецца сімвалам Беларусі – і ў іх пачынаецца блытаніна ў галаве. Адна студэнтка ва ўніверістэце на экзамене мне адказала: “Ленін”. Мусіць, таму што Леніны стаяць у кожным горадзе. Іншы студэнт сказаў пра Мірскі замак – адіны замак ва ўсёй Еўропе, яік спалучае тры архітэктурныя стылі.

– Якія традыцыі павінны ведаць, згодна павінны жыць беларус?

Нават нягледзячын русіфікацыю, паланізацю беларусы захавалі свае традыцыі. Заўжды мой дзед казаў мне: ведаць свой радавод да сёмага калена для кожнага беларуса – само сабой. Ён распавядаў пра нашых сваякоў, а я думаў: як яны гэта памятаюць? Умець расказаць свайму сыну пра дзеда, і прадзеда – вялікі гонар. Такім мусіць быць сапраўдны беларус.Гэта на першым месцы. На другім для мяне – захоўваць адгалоскі народных традыцый, святаў: гэта ж такія непаўторныя ўражанні з дзяцінства – пах явару, рассыпанага па падлозе! І, канешне, традыцыі, якія тычацца трох галоўных этапаў у жыцьці чалавека: нараджэння, вяселля і смерці. Хаця б на хрэсьбіны катаць бабку на возе па вуліць, на вясельле выкарыстаць ручнічок…

– Чым беларускім вы ганарыцеся?

Мы павінныя ганарыцца тым, што беларусы у большай ступені чым хто іншы захавалі свае культурныя традыцыі. Нават цяпер у хатах нашых бабуль можна знайсці ручнікі з мудрагелістымі ўзорамі, які адносяцца да язычніцкіх вераванняў. І такое спрэс і побач: ткацтва, вышыўка, спевы. Беларусы здолелі трансфармаваць свае традыцыі з прыходам хрысціянства і захаваць да сённяшняга дня. І ў гэтым нашая ўнікальнасць. Можна бачыць, што гэтыя традыцыі перадаліся праз пакаленні. Грэцыя, Балгарыя, Румынія паставілі свае тадыцыі на камерцыйну аснову. У нас пакуль не так, і гэта добра: камерцыялізацыя знічшыць дух, душу абраду.

– Без ведання мовы беларус – не беларус?

У маёй групе ва ўніверсітэце быў адзін хлопец, які размаўляў толкі на беларускай мове. Аднойчы ў краме ён перада мной расплачваецца. Кажа прадавачцы: “Дайце мне, калі ласка, квіток”. Яна на яго зірнула: “Чтоооо!?” Ён паўтарыў. Яна: “Говорите на человеческом языке!” Ён: “А я табе што, па –сабачаму сказаў? “Чек” па-вашаму!”
Беларус павінны размаўляць на беларускай мове. У музеі, калі вяду экскурсіі на беларускай мове нават для тых, хто пытаецца на рускай, усё адно пасля яны дзякуюць за мову. Яна ж вельм іпрыгожая…

– Як вы бачыце будучыню Беларусі?

Я лічу,што ў Белаурсі будзе ўсё добра. Упэўнены, што Беларусь сябе яшчэ пакажа.

Пра праект “Быць Беларусам: другі сезон”.
Усе гісторыі