Фотавыстава «Не ўсе, хто блукае, заблудзіліся» ў Віцебску

11.03.2025 - 20.04.2025 17:00 - 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36) Бясплатнае



У аўторак, 11 сакавіка, у віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрываецца выстава неальтэрнатыўнай фатаграфіі «Не ўсе, хто блукае, заблудзіліся».





Беларускія фатографы Ігар Калашнікаў, Зміцер Кульпановіч, Анатоль Дрыбас, Віктар Ведзень, Віталь Ціхаміраў прадэманструюць майстэрства біхроматнага фотадруку.

Экспазіцыя змяшчае дзіўныя краявіды, дакументальныя здымкі, фатаграфіі Віцебска пачатку XX стагоддзя.

Гэта своеасаблівая традыцыя аўтарскага калектыву: друкаваць архіўныя кадры ва ўнікальнай тэхніцы.

Таксама ў рамках выставы гледачы пазнаёмяцца з работамі, створанымі з дапамогай нейронавых сетак і надрукаваных у тэхніцы гумойла.

Гумбіхраматны друк як сімбіёз фатаграфіі і жывапісу: гэтая тэхніка спалучае ў сабе дакладнасць і дэталізацыю фатаграфіі з жывапіснай свабодай і фактурнасцю. Гатовы адбітак валодае глыбінёй, аб’ёмам і непаўторнай выразнасцю, уласцівымі жывапісным творам.

Выстава дасць магчымасць паглыбіцца ў свет, дзе фатаграфія і жывапіс гарманічна пераплятаюцца, ствараючы новыя формы мастацкага выяўлення.


Уваход вольны.


Выстава працуе па 20 красавіка.




Вам можа быць цікава

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Канцэрт «Любоў ніколі не мінае» ў Мінску

19.04.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

30.04.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ