У Музеі Янкі Купалы адкрылася выстава «Пушкін. Вайна. Блакада». «Прыўкрасная» тут не толькі назва...

Усерасійскі музей А.С.Пушкіна ў літаратурны музей Янкі Купалы прывёз выставу пад інтрыгуючай назвай «Пушкін. Вайна. Блакада», піша reform.news.

Adkryccio vystavy «Puškin. Vajna. Blakada»
Адкрыццё выставы «Пушкін. Вайна. Блакада». Фота: reform.news

«Аснову планшэтнай выставы склалі партрэты паэта Пушкіна, ілюстрацыі да яго твораў, віды Ленінграда і іншых пушкінскіх мясцін. Гэта і творы прызнаных класікаў, і мастакоў, якія толькі пачыналі шлях у прафесіі. Аб’ядноўвае іх адно — яны жылі, змагаліся, паміралі ў блакадным горадзе, ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны».

Adkryccio vystavy «Puškin. Vajna. Blakada»
Адкрыццё выставы «Пушкін. Вайна. Блакада». Фота: t.me/minkultrb

Гэта была цытата з анатацыі выставы, якую мы не маглі прапусціць. Насамрэч канцэпт тут просты: сабраць работы мастакоў-франтавікоў і блакаднікаў прысвечаныя жыццю і творчасці Пушкіна. Праект даволі даўні, 2014 года, работы мастакоў надрукаваныя і размешчаны на планшэтах разам з патрыятычнымі тэкстамі — франтавымі дзённікамі, агітацыйнымі плакатамі.

Adkryccio vystavy «Puškin. Vajna. Blakada»
Адкрыццё выставы «Пушкін. Вайна. Блакада». Фота: t.me/minkultrb

«Дзякуючы гэтым дакументальным сведчанням на першы план выходзіць тэма існавання творчага чалавека ў нечалавечых умовах», — апісваюць праект арганізатары.

Чаму месца правядзення выставы здаецца неадпаведным? Па-першае, нечалавечыя ўмовы для існавання Купалы якраз савецкая ўлада і стварыла, існуе вельмі высокая верагоднасць, што ад яе рук ён і загінуў. Па-другое, назва вельмі нагадвае «выжымку» беларускай ідэалогіі, магчыма, не заўсёды прамаўляльнай, але відавочнай. Руская літаратура і вайна. Усё ў адным ёмістым наборы, які ні да Купалы, ні да нашай гісторыі адносін ніякіх не мае.