Канцэрт вядомага беларускага спевака Алеся Камоцкага адбыўся ў в. Зарачаны ў аграсядзібе “Зарачаны” 18 жніўня.
На канцэрце прысутнічала каля 25 чалавек.
А. Камоцкі: “Атрымаў вялікае задавальненне ад выступу. Публіка была “свая”. Успрымалі вельмі цёпла. Выступ доўжыўся каля гадзіны 20 хвілін. Хацелі, каб яшчэ праспяваў, дык я ж суровы”.
Спявак падараваў публіцы новыя маечкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і праходзіў выступ артыста.