Украінская рэп-спявачка Alyona Alyona абараняе школьнікаў ад хуліганаў. Глядзім яе новы кліп "Булінг"

09.09.2019 Маё права

Вядомая ўкраінская рэп-спявачка Alyona Alyona апублікавала новы кліп на песню “Булінг”, у якім абараняе школьнікаў ад хуліганаў:

Перад гэтым яна выставіла ў сваім інстаграме фрагмент з роліка, які суправадзіла подпісам “У нашым жыцці ёсць моманты, якія ніколі не забываюцца і назаўсёды застаюцца ў памяці”.

А мы лічым вартым нагадаць пра наш ролік, які таксама прысвечаны булінгу. У ім Наталля Данілава, выкладчык псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка, распавядае пра віды булінгу і як не стаць ягонай ахвярай: