“Амплітуда смеласці”: Танк, Стральцоў, Барадулін

Чацвёртая адкрытая лекцыя Андрэя Хадановіча ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

 

Вечар чацвёрты: 24 сакавіка 19.00

“Амплітуда смеласці”: Танк, Стральцоў, Барадулін

 

  • Т-39. Давераснёўская й паслявераснёўская мадэль.
  • Магічны сацрэалізм: канвенцыя і па-за ёй.
  • Прайсці праз верлібр.
  • Блюз перакладчыка: польская кантрабанда.
  • “Фестываль” Стральцова: проза паэта й паэзія празаіка.
  • “Трамвай, як сараканожка”. Лорка на асфальце.
  • “Я хачу напісаць радок”. Смаленне Сальеры.
  • Легенды і міфы РБ: “багемны”, “нацыяналістычны”, “фрывольны”, “царкоўны”…
  • Матылёк на палігоне метафараў.
  • Кнігаскладанне: невыносная лёгкасць віртуознасці.

 

Уваход 15 000 руб

Наступная лекцыя пройдзе 31 сакавіка ў 19.00.