Выйшла кніга вершаў Яўгеніі Янішчыц у перакладзе на каталонскую

У Барселоне выйшла кніга выбранай паэзіі Яўгеніі Янішчыц «Un ocell feréstec». Выданне складаецца са 135 вершаў і «Зорнай паэмы», тэкст які пададзены паралельна на беларускай і каталонскай мовах. Укладальнікам і перакладчыкам выступіў Францэск Руіс Сарыяна, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў.

«Un ocell feréstec»

Францэск Руіс Сарыяна летась у 2025 годзе выдаў у мадрыдскім выдавецтве Visor Libros аналагічную кнігу паэзіі Яўгеніі Янішчыц на гішпанскай мове з назваю «UN AVE INDOMITA» («Непрыручаная птушка»).

Новае выданне аздобленае карцінамі ўнучкі паэткі Яны Янішчыц, якая працуе мастачкай-рэстаўратаркай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Кнігу можна прыдбаць на некалькіх рэсурсах: casadellibro.com, amazon.es, fnac.es.