• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.11.2012 | У краіне Байцоўскі ген

Андрэй Арамнаў. Адзін з наймацнейшых асілкаў планеты (+фота, відэа)

Гэты барысаўскі штангіст паставіў два сусветныя рэкорды ў цяжкай вазе. Сёння канкурэнты і блізка не могуць падысці да гэтых вынікаў.

― Нарадзіўся я ў Беларусі, у звычайнай працоўнай сям’і, эмігранцкай, ― Андрэй расказвае пра сваю “народную” біяграфію. – Спачатку сюды з Расіі прыехаў дзядуля. Відаць, ведаў, што трэба ў Беларусь выпраўляцца. Затым сюды перабраліся бацька і маці. Я з’явіўся на свет у 1988-ым годзе.  

Сям’і лёгка не жылося. Бацька працаваў электрыкам на чыгунцы. Маці – на мясакамбінаце, а сёння яна робіць на заводзе медыцынскіх прэпаратаў.

Навучаўся я ў простых барысаўскіх школах. Затым скончыў у Бабруйску вучылішча алімпійскага рэзерва…

Здавалася б, звычайны лёс звычайнага беларускага спартсмена.

У зале штангі барысаўскай дзіцяча-юнацкай школы, дзе і сёння займаецца Арамнаў, пра яго кажуць: “Такіх штангістаў нараджаецца адзін у 100 гадоў”. І падкрэсліваюць, што ад самага пачатку Андрэй быў чалавекам, які вылучаўся.

― Перад тым, як я нарадзіўся, здарылася аварыя на атамнай электрастанцыі. У той час на свет з’яўляліся дзеці незвычайныя, і я таксама нарадзіўся незвычайны. У мяне атрымалася так, што вялікі палец правай рукі як бы раздваіўся, быў абсалютна нармальны шосты палец – і мышцы, і вены былі, ― апісвае Андрэй гэтую пікантную сітуацыю. – Але ўсё так склалася, што трэба было выступаць на міжнародных стартах, а правілы там такія: ва ўсіх удзельнікаў усё павінна быць аднолькава. І калі мне было чатырнаццаць, зрабілі аперацыю…

Так Андрэй Арамнаў стаў у роўныя ўмовы з іншымі штангістамі. І сёння пра тую пазнаку нябёсаў ніхто і не здагадваецца.

Спартовыя спецыялісты шырока загаварылі пра Андрэя Арамнава ў 2007 годзе: “Вось гэта асілак з’явіўся ў Беларусі!” Тады атлет перамог на юніёрскім чэмпіянаце свету.

У тым жа годзе Арамнаў пайшоў выступаць “па мужыках” і трыумфальна перамог на першынстве планеты.

А на Алімпіядзе 2008 года ў Пекіне Андрэй выступіў сапраўды ашаламляльна: залаты медаль і два сусветныя рэкорды. Тады ў суме рыўка і штуршка наш атлет падняў 436 кілаграмаў.

Андрэя абвесцілі  найлепшым цяжкаатлетам свету незалежна ад вагавай катэгорыі. Падлікі праводзіліся па так званай табліцы Сінклера (ва ўлік бярэцца вынік спартсмена і яго дакладная вага падчас спаборніцтваў).

Але і на гэтым наш штангіст спыняцца не збіраўся.

— Я хачу стаць наймацнейшым чалавекам планеты ў гісторыі незалежна ад вагавых катэгорый, — прызнаецца Андрэй. — Хачу зафіксаваць такія вынікі, якія яшчэ ніхто не падымаў. Мая мара — пабіць рэкорд у суперцяжкай вазе”.

Стоячы ў Пекіне  на залатой прыступцы п’едэстала, Андрэй апынуўся ніжэйшым за канкурэнтаў, якія занялі другое і трэцяе месцы (ён значна саступаў ім у росце). Але спецыялісты разумелі, што заняць месца Арамнава на цяжкаатлетычным троне можна будзе толькі тады, калі ён перастане выступаць. На жаль, так і здарылася. Пасля пекінскай Алімпіяды ў атлета пачаліся непрыемнасці.

Андрэя прызналі найлепшым спартоўцам Беларусі 2008-га года. І калі спартсмен вяртаўся дадому са святочных мерапрыемстваў, яго злавілі нецвярозым за рулём.

З гэтага моманту пачаліся праблемы і ў спорце – траўмы і  канфлікты з кіраўніцтвам нацыянальнай зборнай.

Рыхтуючыся да Алімпіяды ў Лондане 2012-га года, Арамнаў праз траўму адмовіўся выступаць на чэмпіянаце Беларусі. Таму яго прымусілі ўзяць удзел у… спартакіядзе школьнікаў па цяжкай атлетыцы.

І тут выявіўся няўступлівы і максімалісцкі характар спартсмена: Арамнаў без ніякай на тое патрэбы пайшоў на чарговы рэкорд. Скончылася ўсё разрывам мышцы. Узнавіцца да Гульняў у Лондане наш асілак не паспеў.

І Беларусь страціла гарантаваны залаты медаль.

Чэмпіён лонданскай Алімпіяды Алег Тарохцій падняў аж на 24 кілаграмы менш, чым Андрэй Арамнаў у Пекіне. Выходзіць, што дагэтуль канкурэнты не могуць наблізіцца да вынікаў беларуса.

Сустракаючыся з Андрэем Арамнавым, я размаўляю па-беларуску. І мы цудоўна разумеем адно аднаго.

Часам у газетных інтэрв’ю Андрэй наўмысна ўстаўляе слоўцы, якія можа сказаць толькі беларус. Некаторыя з гэтага кпяць. Арамнаў жа ганарыцца і называе сябе “прадстаўніком працоўнага беларускага народа”.

Апошнім часам  на беларускіх спартовых форумах цяжкаатлета збольшага крытыкуюць, маўляў, Арамнаў – скандаліст, з завышанымі патрэбамі і дрэннай дысцыплінай.

Але, прыехаўшы да Арамнава ў госці і раз, і другі, і трэці, разумееш – свой чалавек.

Той, хто спісаў Арамнава з рахункаў, відаць, памыляецца. Сёння атлет зноўку пачынае набіраць колішнюю форму.

― Рэч у тым, што многія штангісты па завяршэнні кар’еры маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем. Я ж, так і напішыце, ― абсалютна   здаровы чалавек, ― кажа атлет пра свой фізічны стан. ― Я цалкам аднавіўся ад траўмаў, набраўся жыццёвага досведу і збіраюся ў хуткім часе вярнуцца ў спорт. І дасягнуць сваіх мэтаў”. 

Легендарны беларускі цяжкаатлет мінуўшчыны Леанід Тараненка, якога гэтак жа, як і Арамнава, некалі лічылі скандалістам, верыць у будучыя поспехі Арамнава:

“Гэта ўнікальны атлет, з выбітнай тэхнікай. І калі сёння нехта з яго пасмейваецца – гэта глупства. Некаторыя трэнеры, якія мусяць займацца развіццём штангі, па разуменні гэтага віду спорта знаходзяцца на некалькі прыступак ніжэй за Арамнава”.

Спадзяемся, у нашага атлета атрымаецца паўстаць ізноў і ў чарговы раз скалануць спартовы памост сенсацыямі. Узрост яшчэ малады.

Яўген Валошын
Фота Аляксанра Абуховіча і са старонак Андрэя Арамнава ў сацыяльных сетках

 

Інфармацыйныя партнёры:

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Асоба

МоваНанова дзецям! 6 снежня, маленькіх беларусiкаў чакае сюрпрыз!

Пакуль дарослыя будуць абмяркоўваць беларускае кіно на Мове нанова з Варшавы, хлопчыкам і дзяўчаткам прапануем заняткі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева

Дзясятая па ліку і заключная прэзентацыя праходзіла з аншлагам. Заля Віленскага беларускага музею імя Івана Луцкевіча...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як іерэй-гісторык адвяргае спадчыну вялікіх князёў літоўскіх

«Рэгіянальная газета» расказвае на прыкладзе аднаго артыкула, як мінчук з адукацыяй лінгвіста і гісторыка спрабуе адвергнуць...

valiancina_shauchenka
Афіша Культура Тэатр

«Купалаўцы» прадставілі прэм’еру спектакля паводле Сяргея Пясецкага

Прэм’ера незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» адбылася 4 снежня на сцэне «Małopolski Ogród Sztuki» (Кракаў, Польшча). Першы паказ...

Апошнія навіны

    Культура Асоба
    МоваНанова дзецям! 6 снежня, маленькіх беларусiкаў чакае сюрпрыз!
    Літаратура
    У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева
    Гісторыя
    Як іерэй-гісторык адвяргае спадчыну вялікіх князёў літоўскіх
    Афіша Культура Тэатр
    «Купалаўцы» прадставілі прэм’еру спектакля паводле Сяргея Пясецкага
    Культура Гісторыя
    Аўтару музыкі гімну-малітвы «Магутны Божа» – 135 гадоў
    Грамадства
    У Гомелі за заклікі да пратэстаў затрыманы 35-гадовага вядучага радыёстанцыі «Гомель FM» Аляксея Каверын
    Гісторыя Асоба
    Тэадор Нарбут: «Трэба аддаць дзяцей на ахвяру Айчыне»
    Літаратура
    2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: снежань
    Грамадства
    Журналісту «Камсамолкі» Генадзю Мажэйку працягнулі тэрмін пад вартай да 1 лютага
    Грамадства
    «Сапраўдны беларус!». Хто такі Павал Белавус, які ня выйшаў на волю пасля 15 сутак
    Культура
    ReBrest: як Віктар Клімус з Варшавы аднаўляе помнікі архітэктуры Беларусі ў 3D
    Культура
    У мінскай філармоніі пасля даносу скасавалі канцэрты памяці ахвяр Халакосту
    Навіны "Будзьма!"
    Смачна есці! Бограч Стэфана Баторыя ад «Будзьма»
    Музыка
    Яўген Кучмейна: «Гэтая кепская сітуацыя – лепш, чым калі б наагул нічога не адбылося»
    Культура Літаратура
    Літаратура не бывае правінцыйнай

Афіша

  • 08.12 19:00У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»
  • 09.12 19:00Новае кіно Беларусі ў Вільні: глядзім і абмяркоўваем
  • 10.12 18:00Літаратурна-інтэрактыўная дзея «Вогненны Чарот»
  • 12.12 14:00Творчая сустрэча з Іванам Кірчуком
  • 19.12 13:00Каляднае свята для маленькіх беларусаў у Вільні
  • 20.12 10:19Святочная інтэрактыўна-пазнавальная праграма «Калядныя цуды»!
  • 05.02 19:00Канцэрт Лявона Вольскага ў Познані

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ідуць чысткі ва ўстановах культуры па ўсёй Беларусі
    • Фотафакт: галоўную навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожылі белымі і чырвонымі шарамі
    • «Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
    • Рэжысёр Андрэй Куціла: Я ніколі так не плакаў над сваім жа матэрыялам, як над здымкамі з пратэстаў
    • Заснавальніца Цэнтра Беларуcкай Салідарнасці ў Варшаве Аліна Коўшык: «Важна, каб усё было, жыло, каб беларускае жыццё віравала!»

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM