Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў новы альбом «Па кім б'юць званы»

08.02.2021 Музыка

Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў новы альбом «Па кім б’юць званы», прысвечаны актуальным падзеям у Беларусі, паведамляе Новы Час.



Андрэй Мельнікаў: «Альбом "Па кім б’юць званы" — мой водгук на тое, што адбываецца ў сучаснай Беларусі і бачанне магчымай перспектывы. Беларускае Абуджэнне не паказала сябе надта разумным, але яго самаахвярнасць выклікае павагу. Малапрыгожа завяршае сваё жыццё Савок. Яго старасць, як і ранейшае жыццё, поўняць хлусня і ўспрыманне любога нацыяналізму, любых нацыянальных каштоўнасцяў і праяваў нацыянальнай салідарнасці — фашызмам. А мы жывем і будзем жыць. Бо ў нашых душах усе болей займаюць месца вечныя каштоўнасці — сумленне, дабрыня, любоў, імкненне разумець...Колькі з нас выжыве? Драматычная невядомасць. Але душы чалавечыя вечныя. І свае ўласныя Храмы Волі мы пачынаем будаваць на Зямлі».

Складнік: 

  1. Па кім б’юць званы
  2. У гушчарах (сл.Наталлі Арсенневай)
  3. Švarūs tvenkiniai (feat. Зміцер Герашчанка) (бонус)
  4. Вспоминая Игоря Талькова
  5. Завіруха (бонус)
  6. Падымі ўгару сваё вока (сл.М.Багдановіча)
  7. З Янголом (сл.І.Малковіча)
  8. Разбуры хлусні муры (бонус)
  9. Пагоня (сл.М.Багдановіча)

Акардэон: Зміцер Герашчанка
Запіс: Сяргей Старыкаў
Майстарынг: Кастусь Елісееў
Вокладка: Кастусь Елісееў 
Прадзюсаванне: Марцін Мельнікаў

Паслухаць альбом можна на лічбавых пляцоўках: 

Spotify
Apple Music
Youtube Music
Youtube
Deezer

Новы Час