Трынаццаты выпуск фестывалю французскага і франкамоўнага кіно з усяго свету «MyFrenchFilmFestival» пройдзе з 13 студзеня па 13 лютага 2023 года. Беларусы змогуць далучыцца да анлайн-прагляду на адмысловай платформе фестывалю, паведамляе пасольства Францыі ў Беларусі.
У межах фестывалю пакажуць падборку поўнаметражных і кароткаметражных фільмаў, прадстаўленых на самых значных міжнародных кінафестывалях, якія ніколі раней не дэманстраваліся ў многіх краінах.
29 фільмаў будуць прапанаваны карыстальнікам Інтэрнета па тэматычных пазіцыях. Камедыі, раманы, драмы, дакументальныя фільмы, анімацыя, спадчына... Як і кожны год, будуць прадстаўлены ўсе жанры. Фестываль звяртае ўвагу на тое, што 16 з 29 фільмаў ў паграме знятыя жанчынамі.
Усе фільмы на MyFrenchFilmFestival будуць прапаноўвацца з субтытрамі на дванаццаці мовах: англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, японскай, карэйскай, партугальскай і рускай, а таксама ўпершыню на арабскай, мандарынскай і ўкраінскай.
У Беларусі фестываль будзе даступны бясплатна на платформе MyFrenchFilmFestival.com.