Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на бясплатны анлайн-курс «Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў»

Навучэнцы па сканчэнні праграмы атрымаюць адмысловы сертыфікат.


photo_2022-09-06_08-00-57.jpg

Прыём заявак: да 23:59 18.09.2022

Працягласць курсу: 21.09.2022 — 13.12.2022

Патрабаванні да кандыдатаў: кожны зацікаўлены, але для паспяховага сканчэння курсу вельмі пажадана мець скончаную сярэднюю адукацыю і, прынамсі, элементы вышэйшай адукацыі.

Аўтарка і выкладчыца курсу — Паліна Прысмакова, д-р адміністрацыйных навук, прафесар кафедры грамадскай адміністрацыі (Атлантычны ўніверсітэт у Фларыдзе), якая абараніла сваю доктарскую дысертацыю па дзяржаўным кіраванні ў Міжнародным універсітэце Фларыды.

Запісацца на курс можна па спасылцы.