• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.06.2022 | Літаратура Беларуская мова Беларусы свету

Павел Анціпаў піша пра кнігу Юліі Арцёмавай «Я і ёсць рэвалюцыя»

«Юля ўваходзіць у раман не пагрукаўшыся. Можна сказаць, яна выбівае дзверы нагой: хоп — і вы ўжо ў дзеянні» — празаік прачытаў твор і востра дзеліцца сваімі эмоцыямі.


e2e442c2689c9ba8cfc40.jpg

Пачалося так. Я не хацеў ісці туды. Але Дудко з Адамовічам настаялі. З намі былі Дорская і Арцёмава. І вось мы пасля ўручэння прэміі Гедройця прыйшлі ў офіс ПЭНа. У залі, дзе калісьці на планёрках за вялікім сталом засядала «Наша Ніва», цяпер засядала прэзідэнтка Беларускага ПЭНа з Хадановічам, Касяй Камоцкай, шмат там іх было, не праціснуцца, адным словам, старшае літаратурнае пакаленне. Ну а мы — малодшае. І паколькі я тады быў віцэ-прэзідэнтам, то мы размясціліся за невялікім віцэ-сталом у пярэднім пакоі. Нармальна думаю, мірнае суіснаванне, ніякага канфлікту пакаленняў.

Але канфлікт, канечне, быў. Ён выспяваў за вялікім сталом і неўзабаве выплюхнуўся на нас у выглядзе Касі Камоцкай, якая транслявала пазіцыю старшага літаратурнага пакалення: хто вы такія, мы вас не клікалі, сыходзьце з Залатой Горкі, 2. Гэта смешна, не казаць жа, што мы і ёсць рэвалюцыя. Ну мы і пакінулі тое пакаленне варыцца ва ўласным соку.

Але калі б гэтая сцэна магла паўтарыцца сёння, то я сказаў бы Камоцкай, што ў ліку іншых яна выганяе Юлю Арцёмаву, аўтарку кнігі «Я і ёсць рэвалюцыя», выдадзенай ініцыятывай «Пфляўмбаўм», выдавецтвам «Время», ды і ці мала якім выдавецтвам. І калі б Камоцкая пацікавілася, што гэта за кніга такая, дык я б ёй адказаў.

Юля ўваходзіць у раман не пагрукаўшыся. Хоць на кніжцы пазначана, што гэта аповесць, я не буду ўступаць у гэтую літаратуразнаўчую спрэчку, тэксты такога аб’ёму ў Еўропе заўсёды называліся навеламі. А навела — па сутнасці раман. А навелісты — вядомыя заснавальнікі ПЭНа, і апошняя літара ў абрэвіятуры «ПЭН» прысвечана ім. Такім чынам, Юля ўваходзіць у раман не пагрукаўшыся. Можна сказаць, яна выбівае дзверы нагой: хоп — і вы ўжо ў дзеянні. Як у Луі-Фердынанда Селіна: Ça a débuté comme ça, і тэкст разгортваецца з шалёнай хуткасцю.

Галоўная гераіня Дар’я вучыцца на курсе вядомага фатографа-дакументаліста Чашчына. Хуткае дакладнае энергічнае апісанне фатографа — і наперад. Наступным разам ён сустрэнецца нам ужо ў канцы, каб прамовіць ключавы маналог рамана. Ну а пакуль Чашчын дае творчае заданне: укараніцца ў незнаёмае асяроддзе і стварыць фотагісторыю.

Каб выканаць заданне, гераіня знаёміцца з анархістам-актывістам, у якога ў кватэры жыве скінхэд-веган (ён пасля патлумачыць Дар’і і чытачам адрозненні скінаў ад бонаў і іншыя нюансы гэтых субкультур), таксама ў кватэры жывуць дзеці анарха-актывіста і іх маці Анюта. У Анюты з анархістам свабодныя стасункі. Увогуле, вельмі правільнае месца, каб зняць фотагісторыю.

Галоўныя героі прыкладна аднаго ўзросту з Дар’яй, яна ўліваецца ў іх жыццё, іх жыццё становіцца яе жыццём: шумныя кампаніі, алкагольныя вечарыны, размовы пра палітыку, стасункі. А Чашчын жа адразу папярэджваў: альбо ты здымаеш, альбо ўдзельнічаеш. Таму фотагісторыя ў Дар’і не атрымаецца. Пра гэта мы даведаемся ў канцы кнігі, з маналогу Чашчына. Гэты эмацыйны маналог з’яўляецца кульмінацыяй рамана. Чашчын звяртаецца да гераіні, але напісана так, што здаецца: ён звяртаецца наўпрост да цябе.

Зрэшты, скончыцца ўсё добра, можна нават сказаць, што кніга мае хэпі-энд.

У сам раман трапілі тры рэвалюцыі: няўдалая беларуская 2010 года, удалая ўкраінская 2014 года, а таксама гіпатэтычная расійская, якой усё і скончыцца.

Але рэвалюцыя ў рамане — гэта і самаадчуванне гераіні. Яшчэ ў пачатку кнігі Дар’я разважае пра мінскія пустыя плошчы, па якіх, як жукі, поўзаюць міліцэйскія патрулі. Як жа так? Бо плошчы патрэбныя для рэвалюцый, для мітынгаў, бо навошта гораду плошча, калі на яе не выходзяць людзі? І жыццё гераіні павінна быць насычанае, бурнае, як рэвалюцыя, а інакш, навошта такое жыццё патрэбнае?

Для Арцёмавай падкрэслена не важная рэальная тапаграфія, таму гарадскі раён у яе мае назву Хуева-Кукуева, УУС — Ябанскае, а помнік — Піздзюкоўскаму.

Кніга напісана так, што калі б гэта быў фільм, дык ён складаўся б з адных буйных планаў. Ніколі нельга пабачыць, вызначыць, што там за героямі, на якім яны фоне, ці едзе ўдалечыні які аўтобус, ці бачная прамзона на гарызонце. Чытачу паказанае толькі тое, што адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі. Затое ўсё гэта прапісана з такой дэталізацыяй, што можна разгледзець расколіну на кубку, волас, які прыліп, шнары і татуіроўкі на целе герояў, кроплю чырвонага віна на белай кашулі.

Тэкст перанасычаны параўнаннямі, якія бліжэй за ўсё да набокаўскіх, нейкія лепшыя, нейкія горшыя, але яны робяць напісанае шчыльным, чапляюцца за ўспрыманне, добра візуалізуюць тое, што адбываецца.

Хочацца верыць, Кася Камоцкая атрымае вялікае задавальненне ад чытання, і, калі кнізе «Я і ёсць рэвалюцыя» ўручаць прэмію, мы разам адзначым гэта на Залатой Горцы, 2.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM