• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
21.07.2017 | Гісторыя

Апошні бой Крэўскага замка

Роўна сто гадоў таму быў разбураны велічны Крэўскі замак. Да гэтай даты Нацыянальны гістарычны музей у Мінску адкрывае выставу «Замак на перадавой. Да 100-годдзя разбурэння Крэўскага замка ў Першай сусветнай вайне. Фатаздымкі 1915-1917 гадоў са збору Уладзіміра Багданава».

Від з нямецкіх пазіцый на Траецкую царкву (былы касьцёл) і разбураную Княскую вежу Крэўскага замку пасля рускага наступу. Нямецкі здымак. На адвароце надпіс: Царква і руіны Крэва. Ліпень 1917 г.

Вядомы беларускі даследчык гісторыі Першай сусветнай вайны ў Беларусі, калекцыянер і фатограф Уладзімір Багданаў зазначыў «НЧ», што роўна 100 гадоў апошнягя бою Крэўскага замка спаўняецца 21 ліпеня — менавіта ў гэты дзень у 1917 годзе ён быў ператвораны ў цяперашнія руіны.

Уверсе: Нямецкі акоп, які вядзе да ўваходу ў паўднёва-заходні кут замку. Здымак з альбому лейтэнанта Фрыца Хофмана.Унізе: Вясна 2017. Талая вада “праяўляе” след нямецкага акопу 100-гадовай даўніны. Здымак У.Багданава

«Шчыра кажучы, гэта адзін з маіх любімых архітэктурных аб’ектаў Беларусі з вельмі драматычным, асабліва ў апошнія гады, лёсам. Помнік, шырока вядомы ў айчыннай гісторыі, вымушаны змагацца з людскім бяспамяцтвам. І тое, што не змагла з ім зрабіць самая моцная артылерыя пачатку ХХ стагоддзя, зараз робіць абыякавасць грамадства да ўласнага мінулага і сённяшняга. На выставе «Замак на перадавой» я хачу не толькі распавесці пра ўнікальную старонку ў біяграфіі аднаго з найстарэйшых абарончых збудаванняў Беларусі, але і паспрабаваць прыцягнуць увагу грамадства да галоўнага пытання: колькі яшчэ прастаяць старажытныя сцены фартэцыі?», — зазначае Уладзімір Багданаў.

  1.     Уверсе: Лета 1916. Памяшканні для вайскоўцаў ля ўсходняй сцяны ў двары замку. Здымак з кнігі “Сцяна Гіндэнбурга на Усходзе”, Штутгарт-Берлін, 1916. Унізе: Вясна 2017. Парэшткі ўсходняй сцяны Крэўскага замку. Здымак У.Багданава.

Нагадаем, што замак у вёсцы Крэва Смаргонскага раёна Гарадзеншчыны ўзведзены на пачатку ХІV стагоддзя. За 700 гадоў ён шмат разоў станавіўся арэнай барацьбы за ўладу: яго штурмавалі і асаджалі мяцежныя князі, маскоўскія ваяводы і перакопскія татары. У 1382 годзе ў сутарэннях галоўнай вежы замку быў задушаны вялікі князь ВКЛ Кейстут, а будучы вялікі князь Вітаўт з цяжкасцю выратаваўся.

У 1385 годзе ў замку была падпісаная знакамітая Крэўская ўнія. Менавіта ў Крэве бярэ пачатак еўрапейская каралеўская дынастыя Ягелонаў.

  1.    

Старонка з палкавой кнігі Прускага ландвернага пяхотнага палка № 3, Берлін, 1928. Уверсе: Від на могілкавы ўзгорак, царква і замкавыя руіны ў Крэве. Зіма 1915-1916.У цэнтры: Царква (былы касцёл) у Крэве пасля артабстрэлу. Унізе: пазіцыя ля руінаў у Крэве з варонкамі ад вялікіх снарадаў (ліпень 1917)
Два з паловай гады — з верасня 1915 па люты 1918 — замак знаходзіўся на лініі фронту Першай сусветнай вайны, і быў убудаваны ў нямецкую сістэму абароны.

Летам 1917 года на участку паміж Крэвам і Смаргонню адбыўся апошні вялікі наступ рускай арміі ў Першай сусветнай. Ніколі раней да месца прарыву не збіралі столькі моцнай артылерыі — каля 800 ствалоў рознага калібру. У выніку шалёнага артабстрэлу цягам трох дзён стары замак быў ператвораны ў руіны.

Зіма 1916-1917. Від з нямецкіх пазіцый на Траецкую царкву (былы касцёл) і Княскую вежу Крэўскага з-амку. Здымак з альбому лейтэнанта Фрыца Хофмана

  1.   Сакавік 2017. На замкавым двары захаваўся “месяцавы краявід” са слядамі варонак ад артабстрэлаў 100-гадовай даўніны. У той час, як ўся тэрыторыя Крэва паступова адбудавалася і сцерліся сляды вайны, двор Крэўскага замку застаецца ўнікальным ландшафтным помнікам Першай сусветнай вайны

Сакавік 2017-га. На замкавым двары захаваўся “месяцавы краявід” са слядамі варонак ад артабстрэлаў 100-гадовай даўніны. У той час, як ўся тэрыторыя Крэва паступова адбудавалася і сцерліся сляды вайны, двор Крэўскага замку застаецца ўнікальным ландшафтным помнікам Першай сусветнай вайны

Марат Гаравы, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM