Апошняя творчая сустрэча Акуліна і Дранько-Майсюка. На гэтым тыдні

“Мы не бачыліся цэлае каханне…” – пад такім назовам 17 сакавіка ў мінскай СШ №60 (вул. К. Лібкнехта, 82) адбудзецца творчая сустрэча з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

Пачатак імпрэзы у 13.40.

Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.