На платформе MoveOn збіраюць подпісы пад петыцыяй да амерыканскай карпарацыі Apple з просьбай, каб на айфонах і макбуках дадалі беларускую мову ў якасці сістэмнай, піша «Штодзень».
Аўтары петыцыі адзначаюць:
— мільёны носьбітаў беларускай мовы па ўсім свеце ў цяперашні час пакутуюць ад адсутнасці беларускай мовы ў якасці сістэмнай мовы на прыладах iOS. Гэта абмежаванне не толькі перашкаджае іх здольнасці ў поўнай меры выкарыстаць свае смартфоны і планшэты на роднай мове, але і стварае праблемы для тых, хто выкарыстоўвае гэтыя прылады для зносін, працы і адукацыі ...
Таксама аўтары петыцыі просяць улічыць той факт, што ЮНЕСКА адносіць беларускую мову да катэгорыі ўразлівых, а таму вельмі важна, каб мы пачалі неадкладна прасоваць і захоўваць беларускую мову.
Падпісаць петыцыю можна тут.
Звярніце ўвагу на тое, што ZIP CODE павінен быць у форме ХХХ-ХХ, бо платформа створана для Злучаных Штатаў.