“Апроч неба нічога не маю”. Спяваная паэзія Дануты Бічэль

Творчая сустрэча з паэткай Данутай Бічэль, бардамі Таццянай Беланогай, Вольгай Хвашчынскай і гуртом “Людзі на балоце” (Алесь Дзянісаў).

Мастацтва тэксту, музыкі, умення спяваць, гаварыць і быць самім сабой. Так пра бардаўскую песню пішуць музычныя крытыкі. Мы ж прапануем стаць сведкамі, як вершы ператвараюцца ў музыку.

Вядомая паэтка Данута Бічэль прачытае свае вершы розных гадоў. Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская ды фольк-рокавы гурт “Людзі на балоце” выканаюць музычныя кампазіцыі на яе тэксты.

Творчая сустрэча арганізаваная ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Запрашаем рамантыкаў, аматараў добрай музыкі ды паэзіі і ўсіх цікаўных!

2 траўня (пятніца)
Пачатак: 19.00
Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай (вул. Гараднічанская, 32а)
(ружовы 2-павярховы будынак у дворыку, прыпынак“Пазменная школа”)

Вольны ўваход!

Тэгі: